Нашы дзеці – заўседы ў цэнтры ўвагі! (Бярэзінскі раён)

Date 03.09.2022 Man
Comment 1273
Нашы дзеці – заўседы ў цэнтры ўвагі! (Бярэзінскі раён)

Першы этап традыцыйнай акцыі ратавальнікаў “У цэнтры ўвагі -дзеці” скончыўся у Бярэзінскім раёне. Мерапрыемствы акцыі прайшлі на цэнтральнай плошчы горада і ў магазіне “Трыо”. Выбраныя гэтыя месцы невыпадкова: звычайна тут нямала людзей, асабліва бацькоў з дзецьмі, і менавіта на работу з гэтай аўдыторыяй і была накіравана акцыя.

Інспектар прапаганды Бярэзінскага райаддзела па надзвычайных сітуацыях разам з юнымі памочнікамі з клуба “Сірэна” жадалі дзецям і дарослым паспяховага навучальнага года і нагадвалі бацькам пра неабходнасць пільна сачыць за дзецьмі і іх забавамі.

Дарэчы, дадзеная тэма востра стаіць круглы год, і лічбы статыстыкі – таму падцвержанне: штогод у Беларусі больш за 100 тысяч дзяцей атрымлівае траўмы пры розных абставінах, і часцей за ўсе гэта адбываецца, калі дзеці застаюцца па-за ўвагай дарослых.

Усе ўдзельнікі акцыі атрымалі карысныя падарункі і добрыя пажаданні ўдалага навучальнага года. Акцыя працягваецца, і наперадзе ў нас – традыцыйныя ўрокі бяспекі, вучэбныя эвакуацыі, гутаркі з педагагічнымі калектывамі і бацькамі.

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Красавік 2026 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30