Прысвяцілі дню народнага адзінства

Date 15.09.2022 Man
Comment 1297
Прысвяцілі дню народнага адзінства

Сёння ў аграгарадку Брадзец у рамках Года гістарычнай памяці і Дня народнага адзінства  ля падножжа помніка загінуўшым адбыўся мітынг памяці воінаў-землякоў.  Сабраліся на яго не толькі вучні мясцовай сярэдняй школы, а і прадстаўнікі адукацыі Бярэзіншчыны, раённага выканаўчага камітэта, пракуратуры раёна.

Вядучыя яшчэ раз нагадалі прысутным аб гераічным подзвігу нашага народа ў час Вялікай Айчыннай вайны і тых людзях, якія прынеслі нам Вялікую Перамогу, у тым ліку і цаной свайго жыцця. Мы павінны памятаць прозвішчы загінуўшых, шанаваць памяць усіх удзельнікаў тых жорсткіх бітваў і баёў, усіх, хто адстаяў нашу свабоду. Зразумела, што магчыма было гэта ажыццявіць толькі дзякуючы адзінству і з’яднанасці ўсяго народа.

Са словамі віншавання са святам Дня народнага адзінства і з заклікам шанаваць і ўмацоўваць мір у нашай краіне выступіў пракурор Бярэзінскага раёна Дзмітрый Макарэвіч.

Затым госці свята ўсклалі кветкі да падножжа помніка. А завяршальным этапам мітынгу стала сумесная закладка алеі адзінства ў рамках акцыі “Мы разам – мы адзіныя!” 

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Красавік 2026 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30