Як уплывае ўжыванне алкаголю на падлеткаў?

Date 20.09.2022 Man
Comment 1087
Як уплывае ўжыванне алкаголю на падлеткаў?

Ганна АЎРАМЕНКА, урач псіхіятр-нарколаг Бярэзінскай ЦРБ:

– Падлеткавы алкагалізм вельмі небяспечны па многіх прычынах. І найпершая з іх – несфарміраванасць арганізма маладога чалавека, з-за чаго спіртное адмоўна адбіваецца на далейшым развіцці чалавека і яго ўнутраных органаў, а таксама псіхіцы.

Найчасцей падлеткавы алкагалізм узнікае на фоне ўзаемаадносін у сям’і, калі там праяўляюцца негатыўныя міжасабовыя адносіны, насілле, непаразуменне, празмерная апека з боку бацькоў. Другі вельмі важны фактар – адносіны з сябрамі і імкненне не адставаць ад іх, перайманне звычак і паводзін сваіх куміраў па кампаніі. Акрамя таго, ужыванне спіртнога, па словах саміх маладых людзей, дае магчымасць няўпэўненым у сабе падлеткам быць смялейшымі, у тым ліку і ў паводзінах з супрацьлеглым полам, хоць гэта зусім не так. Адмоўным фактарам ужывання спіртнога ў падлеткавым узросце з’яўляецца і хуткае да яго прывыканне, якое перарастае затым і ў залежнасць.

Таму вельмі важна прадухіліць прадстаўнікоў падрастаючага пакалення ад ужывання алкаголю, весці з гэтай з’явай барацьбу як у школах, так і ў грамадскім асяроддзі. А прыклад (і толькі станоўчы!) паказваць сваімі паводзінамі павінны бацькі, бо іменна яны з’яўляюцца самымі галоўнымі ўзорамі для пераймання.

Анатоль ПАЛЫНСКІ.

Фота аўтара.

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Красавік 2026 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30