А вы носіце флікер?

Date 21.10.2022 Man
Comment 1138
А вы носіце флікер?

Супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі Бярэзінскага РАУС уручылі флікеры вучням СШ №2 Ангеліне Слабко, Сафіі Кляшчонак і Раману Кляшчонку.

Яны вясковыя і жывуць у аграгарадку Косаўка. Таму святлоадбівальны элемент не стане для іх лішнім у час вулічных забаў на восеньскіх канікулах.

– У ходзе акцыі мы яшчэ раз звяртаем увагу дарослых і дзяцей на выкарыстанне флікераў у цёмны час сутак, – заўважае старшы інспектар ДАІ Бярэзінскага РАУС Юлія Сігаёва. – Паверце, толькі яны дазваляюць вадзіцелю заўважыць пешахода і рэальна папярэджваюць няшчасці. Таму насіць іх – значыць захоўваць сабе жыццё. Менавіта на гэта нацэлена акцыя “Захавай сабе жыццё!”, якая праходзіць у нашым раёне.

Мілана ТРЕПЕНОК.

Фота Алены ГРОМАВАЙ.

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Красавік 2026 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30