Далучайцеся да святкавання юбілею Мінскай вобласці!

Date 04.11.2022 Man
Comment 1431
Далучайцеся да святкавання юбілею Мінскай вобласці!

Рэдакцыя раённай газеты “Бярэзінская панарама” распачынае праект да 85-годдзя Мінскай вобласці “85-годдзе Мінскай вобласці: людзі і падзеі”.

Тут мы будзем расказваць пра знакамітых бярэзінцаў, якія ўнеслі свой уклад у развіццё Мінскай вобласці, праславілі наш раён.

Відэавіншаванне

Таксама мы запускаем відэавіншаванне “З днём нараджэння, Міншчына!”. Запішыце кароценькае відэавіншаванне і дашліце нам у групы ў сацыяльныя сеткі, на электронную пошту альбо прынясіце асабіста (Камсамольская, 27, першы паверх). Чакаем!

Лепшыя відэа размесцім у сацыяльных сетках. А той, чыё віншаванне набярэ найбольшую колькасць лайкаў, будзе адзначана прызам ад рэдакцыі!

Тэрмін правядзення: з 7 лістапада 2022 года па 20 студзеня 2023 года

Фотаконкурс

Тасама прапаноўваем прыняць удзел у фотаконкурсе “ Мой любімы куточак Міншчыны”. Дасылайце нам здымкі сваіх любімых мясцін Міншчыны. Лепшыя – надрукуем на старонках газеты, змесцім у сацыяльных сетках, адзначым прызамі рэдакцыі.

Тэрмін правядзення: з 7 лістапада 2022 года па 20 студзеня 2023 года.

 

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER
Пазначыць пад

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Жнівень 2026 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31