Ляснік бездакорнай службы

Date 17.01.2023 Man
Comment 1086
Ляснік бездакорнай службы

Сёлетні год адлічвае дваццаць першы год працоўнага стажу Васілія Восіпава з вёскі Сяліба. Васілій Дзмітрыевіч працуе лесніком у Брадзецкім лясніцтве Бярэзінскага лясгаса. Пра сваю любоў да лесу, да вясковых мясцін, дзе жыве, ён можа гаварыць бясконца. Ахова лесу, пасадкі саджанцаў і іх догляд, нарыхтоўка шышак… - ці мала клопатаў у лесніка?!За сваю старанную адказную працу Васілій Дзмітрыевіч быў адзначаны знакамі “10 гадоў бездакорнай службы” і летась, да прафесійнага свята – Дня работнікаў лесу – знакам “20 гадоў бездакорнай службы”. - Спачатку ён шчыраваў  у калгасе “Месціна”, - гаворыць яго жонка Алена Іосіфаўна. – Там 20 гадоў адпрацаваў шафёрам, а потым уладкаваўся ў лясную гаспадарку. Зразумела, я і радуюся за яго (яго поспехам, яго ўзнагародам), і ганаруся... У нас ніводнае свята не абыходзіцца без віншаванняў дзяцей і ўнукаў. Заўсёды памятаюць, што вельмі прыемна. А ўнукаў у нас пяцёра – 3 дзяўчынкі і 2 хлопчыкі. Летась віншавалі дзядулю з яго 60-гадовым юбілеем. Шмат віншаванняў гучыць у нашай хаце і ў навагоднія і калядныя святы – самыя чароўныя святы для маленькіх.

Алена ГРОМАВА.

Фота аўтара.

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Красавік 2026 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30