Уладзімір Ахманюк: - Працуем па ўсёй Беларусі 

Date 10.02.2023 Man
Comment 1068
Уладзімір Ахманюк: - Працуем па ўсёй Беларусі

Уладзімір Ахманюк уладкаваўся ў КУП “Мінскаблдарбуд”  “ДРБУ №192” сем гадоў таму назад. Ён – дарожны рабочы, займаецца непасрэдна ямачным рамонтам дарожнага пакрыцця, кіруе асаблівай тэхнікай і трымае яе ў належным стане.

- Ухіленнем ям на праезджай частцы дарог мы займаемся і на працягу зімы, калі дазваляе надвор’е, - гаворыць Уладзімір Нікіфаравіч. - Для гэтага павінна быць суха, без ападкаў, асфальт – чыстым, без снегу. Калі днём свеціць сонца, плюсавая тэмпература, а ноччу – падмарожвае і з раніцы на дарогах галалёд, вядзём апрацоўку праезджай часткі супрацьгалалёднымі сумесямі.  

У калектыве арганізацыі Уладзімір Нікіфаравіч карыстаецца аўтарытэтам і павагай. Неаднаразова з нагоды прафесійнага свята - Дня аўтамабіліста і дарожніка - ён быў адзначаны за сваю адказную працу граматамі адміністрацыі і Мінскаблдарбуда.

 Алена ГРОМАВА.

Фота аўтара.

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Жнівень 2026 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31