Універсальны вадзіцель

Date 16.02.2023 Man
Comment 870
Універсальны вадзіцель

Аўсянскі Дзмітрый працуе падменным вадзіцелем у Бярэзінскім раёне газазабеспячэння філіяла вытворчага ўпраўлення “БарысаўГаз”. 

- Спачатку 5 гадоў працаваў вадзіцелем развозкі, - гаворыць Дзмітрый Аляксандравіч, - а цяпер падменным.

А падменны вадзіцель – гэта як універсальны салдат, павінен усё ўмець і ўсё рабіць. Так, у Дзмітрыя Аляксандравіча ёсць вадзіцельскія пасведчанні амаль усіх катэгорый – “В”, “С”, “Е” і “А”. І калі патрэбна, напрыклад, на час водпуску, ён можа замяніць вадзіцеляў любой з гэтых катэгорый.

- Раней працаваў вадзіцелем на сырзаводзе, у забеспячэнні, - дадае Дзмітрый, - а сюды брат “перацягнуў”. Наогул, я люблю дарогі, люблю падарожнічаць, аб’ездзіў амаль усю Беларусь. У мінулым годзе, які быў аб’яўлены Годам гістарычнай памяці, былі ва Ушачах, хадзілі партызанскімі сцяжынкамі.

Наогул, мінулы год запомніўся яскравымі падзеямі, наваселле – адно з іх. Пад самы Новы год перасяліліся ў свой дом, праўда, там яшчэ шмат чаго трэба дабудаваць, але гэта ўжо дробязі ў параўнанні са зробленым. Дарэчы, з жонкай і сынам Дзянісам (яму 2 с паловай) чакаем у хуткім часе папаўненне ў нашай сям’і: дачушку, Дзянісу - сястрычку.

Алена ГРОМАВА.

Фота аўтара.

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Красавік 2023 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30