Сустрэча з пісьменнікамі-землякамі

Date 22.02.2023 Man
Comment 1119
Сустрэча з пісьменнікамі-землякамі

Сёння ў канферэнц-зале раённай цэнтральнай бібліятэкі адбылася сустрэча вучняў Бярэзінскай гімназіі з пісьменнікамі-землякамі: Вольгай Рацэвіч, Аляксандрам Бычкоўскім і Таццянай Каленік.

Гутарка атрымалася змястоўнай, Вольга Рацэвіч распавяла пра літаратурны часопіс “Маладосць”, у якім з’яўляецца галоўным рэдактарам, Аляксандр Бычкоўскі расказаў дзецям байкі і агучыў некалькі ўласных казак, Таццяна Каленік пазнаёміла прысутных з крыніцамі натхнення уласнай творчасці, поўнай глыбокіх пачуццяў і сэнсу. Было шмат цікавага, вучні задавалі пытанні, госці ахвотна на іх адказвалі.

Варта дадаць, што сустрэча адбылася ў рамках святкавання Дня роднай мовы.

Фота Алены ГРОМАВАЙ.

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Красавік 2026 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30