З падарункамі ад ГА “Белая Русь”

Date 03.05.2023 Man
Comment 1274
З падарункамі ад ГА “Белая Русь”

Да ветэрана тылу Анастасіі Касаткінай з віншаваннямі і падарункамі ад ГА “Белая Русь” завіталі сёння cтаршыня раённай арганізацыі “Белая Русь”,  дырэктар Бярэзінскага ТЦСАН Алена Жолудзева і начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Вераніка Джыгера.

Анастасія Іванаўна прыехала з Удмуртыі. Там яна нарадзілася, жыла ў Пермскай вобласці, гадавала пецярых дзяцей. Адна, бо рана засталася без мужа.

Працавала ў калгасе “Верны шлях” спачатку паляводам, а пасля заканчэння курсаў рахункаводаў -  бухгалтарам. У час вайны шчыравала на лесанарыхтоўках, на ваенным заводзе ў Іжэўску, дзе выраблялі дэталі для фронту...

А цяпер яе ў сталых гадах шануюць і аберагаюць  сын Уладзімір Міхайлавіч і нявестка Надзея Мікалаеўна.  

Вельмі ўдзячная яна была за ўвагу і пашану прадстаўнікоў ГА “Белая Русь”.

 

 

 

 

Алена ГРОМАВА.

Фота аўтара.

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Жнівень 2026 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31