Пакуль мы памятаем, мы жывём!

Date 08.09.2023 Man
Comment 1126
Пакуль мы памятаем, мы жывём!

Па добрай традыцыі святкаванне “Дажынак” на Бярэзіншчыне распачынаецца з мітыгну, дзе мы аддаём даніну павагі тым героям, якія здабывалі нам перамогу. Вось і сення старт святу, якое адбудзецца заўтра, дало ўскладанне кветак да помніка ў Мікулічах ад райвыканка, савета дэпутатаў, ветэранў, духавенсва, моладзі, жыхароў Мікуліч.

- У нас не было б ніводнага свята, калі б нашыя землякі не здабылі б нам Перамогу, - зрярнуўся да прысутных старшыня райвыканкама Дзяніс Дзішук. – Пакуль мы памятаем, мы жывём. Давайце ўсе разам аддадзім даніну павагі жыхарам Мікуліч, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

- Стала добрай традыцыяй перед правядзеннем “Дажынак” рабіць усе неабходнае для таго, каб абнавіць рэканструіраваць помнікі. Прыдбаў новы знешні выгляд і помнік у Мікулічах. Бо, сапраўды, без подзвігу герояў у Вялікую Айчынную вайну не было б і нашых сённяшнік свят, - зазанчыў старшыня раённага Савета ветэранаў Анатоль Зябко.

96 жыхароў Мікуліч не врянулі з фронту дамоў…. А сама вёска Мікулічы была спаленая ў 1944 годзе…

Хвіліна маўчання…

Так, мы жывыя пакуль памятаем сваю гісторыю і мы моцныя ў сваіх дзеяннях, пакуль мы адзіныя. Менавіта дзякуючы адзінству і згуртаванасці нам удалося многага дасягнуць і шмат чаго зрабіць, у тым ліку і паспяхова правесці сёлетнюю уборачную кампанію.

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Жнівень 2026 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31