1 сакавіка – міжнародны дзень грамадзянскай абароны

Date 04.03.2024 Man
Comment 1302
1 сакавіка – міжнародны дзень грамадзянскай абароны

Акцыя ратавальнікаў «Дзень бяспекі. Увага ўсім!» пачалася ў Бярэзінскім раёне 1 сакавіка з правядзення мерапрыемстваў у школах раёна. На базе ДУА «Сярэдняя школа №2 г.Беразіно» перад старшакласнікамі выступіў работнік Мінскага абласнога ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Раман Крукаў.

Надзвычай важна весці работу менавіта з дзецьмі, бо заўтра яны – дарослыя, якім   абавязкова давядзецца выкарыстоўваць веды ў жыцці. Школьнікі ўважліва слухалі інфармацыю пра парадак дзеянняў пры сігнале грамадзянская абароны «Увага ўсім!», глядзелі відэафільмы. Віктарына па правілах паводзінаў у небяспечных сітуацыях, расповед пра мабільнае прыкладанне ратавальнікаў, работа з прэзентацыямі – абавязковыя складальнікі мерапрыемства. Найбольш актыўныя ўдзельнікі акцыі атрымалі карысныя памяткі і буклеты ад ратавальнікаў і, думаецца, дапоўнілі свой «багаж ведаў».

Нагадваем: пры сігнале грамадзянскай абароны, які ўяўляе з сябе гук сірэны, неабходна тэрмінова ўключыць сродак масавай інфармацыі – радыепрыемнік, тэлевізар. Вам раскажуць, што адбылося і як трэба дзейнічаць. Таксама магчыма апавяшчэнне насельніцтва пры дапамозе рассылкі паведамленняў на мабільныя тэлефоны.

Вольга Ермакова, інспектар прапаганды Бярэзінскага райаддзела па надзвычайных сітуацыях

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Красавік 2026 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30