З багатым ураджаем!

Date 22.08.2024 Man
Comment 1170
З багатым ураджаем!

Канец жніўня – пачатак верасня – гэта заўсёды час збору ўраджаю. Паспеў ён на палетках, у агародах і на прысядзібных участках, выпешчаны нашымі намаганнямі і цёплымі праменямі сонца. У садах паспелі яблыкі, лес дорыць нам разнастайнасць грыбоў. Мы падлічваем свае набыткі, робім нарыхтоўкі на зіму і з задавальненнем гаворым: “Перазімуем!”. А значыць, упэўнена глядзім у дзень заўтрашні і думаем пра перспектыву.

У тым, што яна будзе станоўчай, пераконваюць і паказчыкі сёлетняга жніва, вынікі якога мы будзем разам падводзіць на раённым свяце дажынак 7 верасня ў в. Арэшкавічы.

Ды і фотаздымкі, якія дасылаюць чытачы на конкурс “Наш багаты ўраджай” таксама сведчаць аб тым, што на Бярэзіншчыне нямала руплівых гаспадароў, якім ёсць чым пахваліцца. Першага верасня за зборам «ураджаю ведаў» адправяцца і школьнікі.

Няхай у кожнага ўраджай будзе багатым. І няхай будуць у ім не толькі вырашчаныя садавіна і гародніна, збажына і дары лесу, а і добрыя ўчынкі, старанная праца, міласэрнасць і імкненне да лепшага. Гэтыя якасці, якія кожны з нас збірае ў восень свайго жыцця, - самы каштоўны ўраджай.

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Красавік 2026 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30