Вясковы гандаль з ноткамі бяспекі

Date 23.08.2024 Man
Comment 991
Вясковы гандаль з ноткамі бяспекі

Бойка зараз ідзе гандаль школьнымі прыладамі і адзеннем: у апошні летні тыдзень бацькі разам з дзецьмі наведваюць школьныя базары, каб закупіцца ўсім неабходным да новага навучальнага года. Гандлевыя паслугі прадастаўляюцца і жыхарам невялікіх населеных пунктаў: да іх гатовы выехаць аўталаўкі з усіх неабходным асартыментам.

 Поплеч з прадаўцамі працуюць і ратавальнікі: так, інспектар Бярэзінскага райаддзела па надзвычайных сітуацыях Маргарыта Закрэўская правяла акцыю «У цэнтры ўвагі – дзеці» ў весках Косаўка і Гарэнічы Капланецкага сельскага Савета.



Дзецям і дарослым, што наведалі невялікую ярмарку, нагадалі парадак дзеяння пры ўзгаранні, правілы карыстання вогнетушыцелем, расказалі пра прычыны вогненных няшчасцяў. Дзецям спадабалася «тэлефанаваць» у службу ратавання, дарослым – адказваць на пытанні віктарыны. Усім бацькам нагадалі пра неабходнасць пільна сачыць за гульнямі дзяцей, яшчэ раз пагаварыць з малымі пра меры бяспекі на дарозе – хутка ў школу, і многія дзеці ідуць на ўрокі самастойна.  Таксама інспектар расказала пра цэнтры бяспекі, што працуюць у вобласці і якія можна наведаць, нялішнім стаў і аповед пра мабільнае прыкладанне ратавальнікаў «Дапамога побач».

Начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Іван Мазанік каменціруе:

«З пачатку года ў Беларусі на пажарах загінулі васьмера дзяцей. За лета нямала было выпадкаў  гібелі дзяцей на вадзе, бяда не абышла і Бярэзінскі раён. Нярэдка дзеці гінуць на дарозе, пры выпадзенні з вокан, атрымліваюць атручванні бытавой хіміяй. Пералік магчымых няшчасных выпадкаў можна працягваць. Адном з галоўных фактараў бяды, акрамя свавольства дзяцей, становіцца недагляд малых з боку бацькоў. Беражыце дзяцей, кантралюйце іх гульні, асабліва ўважлівымі варта быць да дашкольнікаў і малодшых школьнікаў».

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Красавік 2026 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30