У суботні дзень – на рынак і на акцыю да ратавальнікаў

Date 04.09.2024 Man
Comment 845
У суботні дзень – на рынак і на акцыю да ратавальнікаў

У суботні дзень напярэдадні дня ведаў цэнтральны рынак у Беразіно наведала нямала пакупнікоў, каб прыдбаць неабходныя да школы рэчы. Магчымасць пагутарыць з людзьмі пра іх бяспеку заўсёды стараюцца скарыстаць ратавальнікі, і дапамагчы ім  у гэтым заўжды гатовая юная змена.

Так, пры падтрымцы юных ратавальнікаў з клуба «Сірэна» на рынку прайшло мерапрыемства ў рамках акцыі «У цэнтры ўвагі – дзеці». Размясціліся мы побач з магазінам «Дочки-сыночки»: тут ідзе гандаль школьным адзеннем і канцылярскімі таварамі, таму ў выхадны дзень у магазіне – зашмат дарослых і дзяцей. З дарослымі мы пагаварылі пра важнасць кантролю гульняў дзяцей, з дзецьмі – пагулялі і падарылі ім размалеўкі, расклады заняткаў, блакноты і пазлы.

Ратавальнікі нагадваюць дарослым пра выключную важнасць кантролю гульняў дзяцей: на жаль, нярэдка дзеці атрымліваюць траўмы і гінуць не толькі на пажарах, але і на дарозе, пры купанні на вадаёмах, пры іншых абставінах. Да прыкладу, у агні ў гэтым годзе ў краіне загінула 8 дзяцей, патанула - 14.  Толькі ў нашых сілах зрабіць жыццё дзяцей не толькі цікавым і пазнавальным, але і бяспечным.  Не пакідайце дзяцей адных!

Бярэзінскі райаддзел па надзвычайных сітуацыях

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Травень 2026 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31