25 снежня - Нараджэнне Хрыстова

Date 23.12.2024 Man
Comment 851
25 снежня - Нараджэнне Хрыстова

Умілаваныя ў Хрысце Пану браты і сёстры! Перад намі цудоўнае свята Божага Нараджэння, якое мы перажываем заўсёды ў асаблівай атмасферы цеплыні, сярод самых блізкіх людзей. Божае Нараджэнне заўсёды прыносіць радасць і надзею.

Жадаю ў гэты святы час быць бліжэй да вашых сем’яў, парафіяльных супольнасцей, чалавечых сэрцаў.

У гэты выключны і адзіны на працягу ўсяго года вігілійны вечар жадаю падзяліцца аплаткай з усімі, каб гэта свята зблізіла нас яшчэ больш, нарадзіла ўзаемную зычлівасць і дабрыню, супакой і прабачэнне.

Няхай гэта свята схіляе нас усіх таксама да чуласці да хворых, бедных, самотных і церпячых.

Дарагія браты і сёстры!

Жадаю, каб святкаванне Божага Нараджэння было часам нараджэння і ўмацавання ў нас самага лепшага, прыгожага і высакароднага, а новы 2025 год быў поўны добрых хвілін і ўпэўненасці, што Божая любоў спадарожнічае ўсім тым, хто ёй давярае.

З павагай пробашч касцёла Маці Божай Міласэрнасці г. Беразіно ксёндз Юзэф СЯРПЕЙКА.

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Красавік 2026 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30