Старт стварэнню прадпрыемства быў пакладзены з таго часу, калі адкрытае акцыянернае таварыства “Керамін” набыло ў Беразіно вытворчую пляцоўку “Профітсістэма” для выпуску тут палетаў (паддонаў) для санітарнай керамікі і цэглы, а таксама іншай прадукцыі, якую выпускае гэты вядомы на Беларусі керамічны завод. Па першым часе тут дааснасцілі існуючае абсталвяванне, набылі пад патрэбы новай вытворчасці дадатковае абсталяванне, у тым ліку і паўатаматычную лінію для зборкі палетаў. Дарэчы, “Керамін” і раней меў цесныя стасункі з Бярэзінскім раёнам: некаторыя дрэваапрацоўчыя прадпрыемствы нашага рэгіёна (у асноўным Бярэзінскі лясгас) і раней па яго заказах выраблялі подобную прадукцыю. Але адно быць у ліку заказчыкаў і зусім іншае – мець сваю ўласную вытворчасць і ні ад каго не залежыць.
Дырэктар ГВУП “Керавуд” Ігар Аляхновіч
І сёння “Керавуд”, дарэчы, гэта адзінае прадпрыемства такога роду ў керамічнага завода, поўнасцю працуе на закрыццё патрэбы ў паддонах сваіх сталічных калег. За месяц тут маюць магчымасць выпусціць да 20 тысяч такіх палетаў. Калі ж паўстане пытанне аб павелічэнні аб’ёмаў вырабляемай пліткі або цэглы, бярэзінскія дрэваперапрацоўшчыкі не спасуюць, бо на вытворчай базе прадпрыемства яшчэ ёсць дзе размясціць дадатковыя лініі і абсталяванне. Вось такая перспектыва.
Асноўны вытворчы працэс складаецца з некалькіх паслядоўных аперацый. Пачынаеца ён з прыёмкі лесаматырэылу (яго набываюць ужо ў гатовым выглядзе ў Бярэзінскім або адным з суседніх лясгасаў на аўкцыёнах з улікам кошу рэалізацыі). Затым ён трапляе на ўчастак сартыроўкі, пасля чаго – на ўчастак пілавання і нарэшце на ўчастак зборкі. Ва ўсім працэсе задзейнічана каля 60 чалавек. Людзі тут у пераважнай большасці адказныя і з’яўляюцца майстрамі сваёй справы: за час існавання прадпрыемства тут ужо ўтварыўся надзейны касцяк працаўнікоў. Да таго ж, частка працаўнікоў ужо мела вопыт работы па дрэвапрацоўцы, які набываўся яшчэ ў “Профіце”.
Акрамя асноўнай вытворчасці на “Керавудзе” па заказах Бярэзінскага лясгаса з леса-танкамера вырабляюць дошкі.
Важна адзначыць, што тут наладжана безадходная вытворчасць. Тое ж пілавінне, напрыклад, для ўласных патрэб (на подсціл жывёле на фермах) з задавальненнем набываюць сельгаспрадпрыемствы раёна. Не застаюцца незапатрабаванымі і абрэзкі: іх ахвотна купляе мясцовае насельніцтва ў якасці паліва. А аполкі ідуць у далейшую перапрацоўку і трапляюць у шчапальны агрэгат, затым таксама трапляюць у рэалізацыю. Прадпрыемства акрама таго, што вырабляе палеты, мае магчымасць выпускаць і пілеты (паліўныя гранулы). Абсталяванне для гэтага тут ёсць і можа быць запушчана ў любы час, як толькі на рынку з’явіцца патрэба ў гэтай прадукцыі.
Такім чынам, мы бачым, што ў аднаго з самых маладых прадпрыемстваў Бярэзіншчыны не толькі склаўся ўжо станоўчы імідж як надзейнага партнёра і вытворцы якаснай і запатрабаванай прадукцыі, але і як прадпрыемства, здольнага выпускаць больш шырокі аб’ём асартыменту, нарошчваць магутнасці і прыцягваць у свае рады ўсё новых спецыялістаў, ствараыць дадатковыя рабочыя месцы.
Анатоль ПАЛЫНСКІ.
Фота аўтара.