У Новінскім Доме культуры адбылося фальклорнае свята «Саракі».

Date 22.03.2025 Man
Comment 667
У Новінскім Доме культуры адбылося фальклорнае свята «Саракі».

Узорны фальклорны дзіцячы гурт «Валошкі» Новінскага СДК падрыхтаваў фальклорную праграму з песнямі-вяснянкамі, заклічкамі і карагодамі. Дзяўчаты і хлопцы клікалі вясну і сустракалі птушачак, гулялі ў гульні, гушкаліся на арэлях і частаваліся.

У народзе лічыцца, што на Саракі дзень з ноччу мераюцца. Ёсць павер'е, што ў гэты дзень з цёплых краёў прылятае сорак выраяў розных птушак. І першая з іх - жаваранак.

Цудоўнае сонечнае надвор'е спрыяла добраму настрою ўсіх хто завітаў на вясновае свята.

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Жнівень 2026 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31