Так, забарона распаўсюджваецца на: каналы, сажалкі-копанкі, рэчкі Клява, Уша і Брусята на тэрыторыі раёна, раку Бярэзіна – на тэрыторыі горада і раёна ў цэлым, за выключэннем акваторыі, якая прылягае да пляжнай зоны, а таксама вызначаных і ўстаноўленых межаў заплыва ў дазволеных для купання месцах.
Купанне таксама забаронена ў азёрах, якія размешчаны ў вёсках Гарэнічы, Васілеўшчына, Высокая Гара, Паплавы (за выключэннем акваторыі, вызначанай і абазначанай межамі заплыву ў месцы купання); азёрах, размешчаных паблізу вёсак Бялавічы, Каменны Барок, Гута, Вязычын, Паложына, Міхалёва, Журоўка. Да забароненых для купання месцаў адносяцца таксама вадасховішчы каля закрытага акцыянернага таварыства “Клявіца”, каля вёсак Гацец, Вярхлёўка, Мачаск (акрамя акваторыі, вызначанай і абазначанай мяжой заплыву ў месцы купання), штучны вадаём па вуліцы Перамогі г. Беразіно, а таксама абводнены кар’ер на тэрыторыі Капланецкага сельсавета.
А вось афіцыйна дазволенымі для купання на тэрыторыі горада і раёна названы чатыры месцы.
Гэта вадаёмы ў вёсках Паплавы і Мачаск (паўторымся: толькі ў вызначанай акваторыі!), рэчка Бярэзіна ў раёне завулка Рачнога і гарадскі пляж (раён вуліцы Ульянава) у г. Беразіно. Акрамя таго, вызначана месца адпачынку каля вады (не на вадзе!) па вуліцы Перамогі г. Беразіно, каля штучнага вадаёма.
Не забудзьце пра даведзеную інфармацыю ў той час, калі будзеце адпраўляцца на адпачынак каля вады. І перш, чым акунуцца ў жыватворную прахалоду вады, падумайце аб той небяспецы, якая можа падпільноўваць вас. Будзьце абачлівымі і ўважлівымі!