Мерапрыемствы ратавальнікаў – для самай удзячнай публікі!

Date 13.10.2025 Man
Comment 435
Мерапрыемствы ратавальнікаў – для самай удзячнай публікі!

Штотыдзень ратавальнікі Бярэзінскага райаддзела па надзвычайных сітуацыях наведваюць школы і дзіцячыя сады дзеля таго, каб расказаць дзецям, якую небяспеку нясуць гульні з агнём, якія сітуацыі можна прадбачыць і не дапусціць.

Для дзяцей найлепшы спосаб данясення інфармацыі – выкарыстанне гульняў, паказ фільмаў і мультфільмаў, віктарыны і іншыя формы работы. Менавіта гуляючы, дзіця засвойвае важныя ісціны, вучыцца быць уважлівым і асцярожным. Так, за мінулы тыдзень інтэрактыўныя навучальныя заняткі прайшлі ў сярэдніх школах аграгарадкоў Брадзец, Любушаны, Пагост, Лешніца. Якія існуюць прычыны пажараў, што рабіць пры задымленні ў доме, і чаму дарослыя і дзеці могуць патрапіць у небяспечнае становішча – гэтыя важныя рэчы абмяркоўвалі дзеці разам з інспектарам прапаганды Бярэзінскага райаддзела па надзвычайных сітуацыях Вольгай Ермаковай. Не абышлі бокам і тэму бяспекі на вадаёме, пры адпачынку на прыродзе.

«Папярэджаны – значыць, узброены!», – дадзеная ісціна многія гады з'яўляецца для ратавальнікаў нашай краіны адной з вядучых у паўсядзённай працы. Найперш таму, што важнейшая функцыя работніка службы ратавання –  не толькі патушыць пажар, а ў першую чаргу папярэдзіць яго ўзнікненне.

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Жнівень 2026 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31