Агульныя намаганні – дзеля зберажэння маленькіх жыццяў!

Date 10.11.2025 Man
Comment 401
Агульныя намаганні – дзеля зберажэння маленькіх жыццяў!

Урокі бяспекі ва ўстановах адукацыі Бярэзіншчыны працягваюцца. Падчас цікавых заняткаў ратавальнікі нагадваюць дзецям пра магчымыя небяспечныя сітуацыі, у якія можна патрапіць з-за свавольства ці неабачлівасці

Так, інспектар прапаганды Бярэзінскага райаддзела па надзвычайных сітуацыях Вольга Ермакова наведала вучняў малодшых класаў ДУА «Сярэдняя школа №2 г. Беразіно», «Капланецкая сярэдняя школа», «Бярэзінская гімназія». Інспектар вучыла дзяцей прадугледжваць вынік сваіх гульняў і правільна дзейнічаць пры надзвычайнай сітуацыі. А бываюць яны розныя: небяспеку для дзяцей уяўляюць і дарогі, і вадаёмы, і лес, і гульні з запалкамі. Якім будзе правільны варыянт паводзінаў пры пэўных небяспечных здарэннях? Чаму ў мульціку «Чароўная кніга» воўк заўжды трапляе ў небяспеку? Як правільна адказаць на пытанні дыспетчара пажарнай службы? Падчас гульняў дзеці запамінаюць важныя правілы і вучацца прадугледжваць вынік сваіх учынкаў.

Вольга Ермакова нагадвае:

«Патрэбна памятаць, што асноўны фактар траўміравання дзяцей – пакіданне іх бацькамі без належнага нагляду. Надзвычай мала здарэнняў адбываецца тады, калі дзіця знаходзіцца ў дзіцячым садку ці школе. І асноўная колькасць няшчасных выпадкаў адбываецца менавіта тады, калі за бяспеку дзяцей адказвалі бацькі: дома, на дарозе, пры адпачынку ля вадаёма, іншых абставінах. Есць выпадкі, калі дзеці гінуць на пажары з-за нецвярозых бацькоў, што кураць у хаце. Гэта можна назваць страшэнным  злачынствам дарослых, якому няма апраўдання.

Бацькі павінны памятаць: забяспечыць бяспечныя ўмовы пражывання дзяцей – ваш абавязак. Неабходна трымаць у належным стане печы і электрасеткі, устанавіць у кожным пакоі пажарныя апавяшчальнікі, схаваць ад дзяцей запалкі. Самая галоўная ўмова – не пакідаць без нагляду малалетніх дзяцей.  У Беларусі ў гэтым годзе ўжо чацвера дзіцей загінулі на пажарах».

Ужо трэція суткі звыш 500 чалавек з самых розных структур, валанцеры і проста нераўнадушныя людзі шукаюць 14-гадовага хлопчыка, які згубіўся ў раёне вескі Карбаўское Бярэзінскага раёна. Дзіця каталася на веласіпедзе і знікла, тэлефона ў яго з сабою не было.

Дадзены выпадак – яскравае сведчанне таго, як важна пастаянна кантраляваць заняткі дзяцей і быць з імі на сувязі.  

 

Вольга Ермакова, інспектар прапаганды Бярэзінскага райаддзела па надзвычайных сітуацыях

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Красавік 2026 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30