Пасада яго сутнасці не памяняла

Date 18.11.2025 Man
Comment 402
Пасада яго сутнасці не памяняла

На працоўным календары Аляксея Хацько з сельгасфіліяла «Ома» сёлета круглая дата: споўнілася роўна 25 гадоў з таго часу, як звязаў ён свой лёс з працай жывёлавода. Сваю улюбёнасць выбранай аднойчы і на ўсё жыццё прафесіяй ён ніколькі не прыхоўвае і нават ганарыцца ёю. Асабліва блізкі яго натуры догляд маладняку БРЖ.

– Да таго, як трапіць на ферму «Чырвоная Зорка», я 15 гадоў адпрацаваў на МТФ «Перавоз», – расказвае Аляксей Уладзіміравіч. – І вось ужо дзесяць гадоў (споўніцца ў лютым) як шчырую тут. І ўвесь гэты час займаюся цяляткамі. Можа не паверыце, але ад зносін з імі заўсёды атрымліваю радасць і задавальненне. Асабліва калі яны растуць здаровенькімі, не хварэюць і хутка набіраюць вагу.

Паступаюць пад апеку Аляксея Хацько яны яшчэ вельмі кволенькімі – ад самага нараджэння, такзваная група да 20 дзён. Менавіта з гэтага часу і да дасягнення трох месяцаў назірае зі імі жывёлавод. Няпроста даводзіццца з такімі “немаўляткамі”, не кожны адважыцца і добраахвотна пажадае вазіцца з імі. А з другога боку, і сам Аляксей Васільевіч далёка не кожнаму змог бы даверыць такі адказны ўчастак. Таму і бярэ на сябе поўную адказнасць за гэтую справу. А яна такая, што на дзень даводзіцца па некалькі разоў абыходзіць свой статачак, пільна сачыць за мікракліматам у памяшканні, за харчаваннем, за тым, каб своечасова поены. Ды і ноччу, здараецца, бывае патрэба з’явіцца на ферму ў экстраным выпадку – напрыклад для прыняцця расцёлу. “Пакуль дабудзешся таго вадзіцеля, каб паехаў у Беразіно па ветурача, пакуль ён прыедзе, – дзеліцца ён, – дык я ўжо тут як тут, бо жыву адносна недалёка – у Топалі”.

А не так даўно, сёлета ў сакавіку, стараннага жывёлавода і выдатнага спецыяліста прызначылі брыгадзірам МТФ «Чырвоная Зорка». Няглезячы на тое, што клопатаў і спраў гэта істотна дабавіла, Аляксей Васільевіч па-ранейшаму не кідае сваю асноўную справу і сумяшчае сваю пасаду з доглядам маленькіх цялятак: не можа ён кінуць свой любімы занятак.

Анатоль ПАЛЫНСКІ.
Фота Алены ГРОМАВАЙ.

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Травень 2026 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31