На МТК “Паложына” да зімоўкі гатовы

Date 29.11.2025 Man
Comment 323
На МТК “Паложына” да зімоўкі гатовы

Нягледзячы на познюю восеньскую пару і хмарнае надвор’е, малочнатаварны комплекс ”Паложына” ААТ “Бярэзінскі райаграсэрвіс” не выглядае змрочным.

Агароджаны з усіх бакоў, з добрымі пад’язнымі дарогамі, ён уяўляе сабой сучасны вытворчы аб’ект.

А ў сувязі з тым, што знаходзяцца тут не машыны, а жывыя істоты – каровы і людзі, якія іх даглядаюць, у гаспадарцы паклапаціліся пра тое, каб у зімовы перыяд тут былі створаны належныя ўмовы. Памяшканні ўцепленыя. У кароўніках не ўбачыш дзірак у вокнах і столі, ды і вароты тут таксама дабротныя, не дапусцяць скразнякоў. Адметна, што побач з уваходамі ў памяшканні на вуліцы ўстаноўлены вогнетушыцелі і скрыні з пяском.

Цёпла аказалася і ў бытоўцы. Яна шчыльна зачыняецца, а на падаконніках, дзякуючы чыёйсьці клапатлівай руцэ размясціліся ў вазончыках кветачкі. Багата іх у летнюю пару і на двары комплекса, пра што сведчыць і маляўнічы куточак з клумбамі, які і сёння радуе вока.

Відаць па ўсяму, што і для жывёле тут таксама ўтульна. Пераконваюць у гэтым і поўныя кармушкі, і абсталяваныя выгульныя дворыкі, дзе каровы пасля абеду бавілі вольны час на свежым паветры. Побач знаходзіцца і домік-плёначнік для ўтрымання маладняку БРЖ. Пачуўшы крокі, цяляты дружна выйшлі са свайго сховішча, каб папазіраваць.

Сёлета жывёлаводы ААТ “Бярэзінскі райаграсэрвіс” трывала прыбаўляюць у атрыманні малочнай прадукцыі, маюць высокія, больш за 700 грамаў, сярэднясутачныя прыбаўленні ў вазе БРЖ.

Анатоль ПАЛЫНСКI.

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Травень 2026 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31