З акцыяй – у госці да асаблівых людзей

Date 08.01.2026 Man
Comment 258
З акцыяй – у госці да асаблівых людзей

У забаўляльным і нясумным фармаце прайшла акцыя ратавальнікаў «Бяспечны Новы год» у раённым цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Інспектар прапаганды райаддзела па надзвычайных сітуацыях Вольга Ермакова правяла пазнавальнае мерапрыемства для людзей з абмежаванымі магчымасцямі.

 Формы работы для іх былі падабраныя так, каб навучанне было інтэрактыўным, а веды пра бяспеку надзейна замацаваліся ў памяці. Удзельнікі акцыі адказвалі на пытанні, удзельнічалі у конкурсе «Правільна-няправільна», глядзелі пазнавальны фільм,  расказвалі пра парадак дзеянняў пры пажары, пры неабходнасці скарыстацца вогнетушыцелем. Асабліва даспадобы прыйшліся гульні «Кубікі бяспекі» і «Караблік-балансір».

Натуральна, нямалая ўвага была аддадзеная менавіта паўтарэнню правілаў бяспекі ў зімовы час. Як выяснілася, удзельнікі акцыі выдатна ведаюць правілы бяспекі, выконваюць іх і заўсёды гатовыя да дыялогу і навучання чамусьці новаму. Амаль гадзіна часу праляцела незаўважна, і на памяць удзельнікам акцыі застануцца не толькі прыемныя ўражанні ад мерапрыемства, але і буклеты, магніты, памяткі, салодкія падарункі.

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Жнівень 2026 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31