Разам з ратавальнікамі карысна і весела

Date 23.01.2026 Man
Comment 238
Разам з ратавальнікамі карысна і весела

За апошні тыдзень інспектар прапаганды Бярэзінскага райаддзела па надзвычайных сітуацыях Вольга Ермакова наведала ўсе дашкольныя ўстановы адукацыі горада Беразіно, каб нагадаць дзецям важным правілы. З якімі рэчамі можна гуляць, а якія ўяўляюць небяспеку… Чаму нельга хадзіць да вадаему без дарослых… Чаму катанне са снежнай горкі можа давесці да бальніцы… З гэтымі і іншымі правіламі бяспечнага жыцця знаеміліся дзеці.

З дапамогай гульняў і загадак дзецям нагадалі важную ісціну: жыццё – самае лепшае і цэннае, што ў нас ёсць. А зберагчы яго ад небяспекі – няцяжка: трэба  быць пільнымі і бездакорна выконваць правілы ўласнай бяспекі, прадугледжваць бяду і слухацца дарослых.

Думаем, для вас будуць цікавымі меркаванні нашых юных экспертаў, выхаванцаў дзіцячага сада №4 горада Беразіно. Яны падзяліліся своім меркаваннем наконт бяспечных паводзінаў зімой.

Марыя Шмарлоўская:

«Падчас гульняў на вуліцы дзеці могуць змерзнуць і захварэць. Таму ў моцны мароз доўга гуляць у двары нельга. На слізкай дарозе можна ўпасці і зламаць нагу. Каб пакатацца на санках або цюбінгу, выбірайце не вельмі крутую горку, без дрэў і слупоў. А пакатацца на каньках бяспечна можна на спецыяльным катку, такі ёсць у нашым горадзе».

Яўген Асадчы:

«Дзецям адным нельга выходзіць на зімой на возера ці рэчку, нават падыходзіць да рэчкі я б не раіў. Праваліцца пад лёд – гэта вельмі страшна і небяспечна для жыцця! Хадзіць на рэчку можна толькі з дарослымі і ў спецыяльным выратавальным жылеце».

Да парад нашых экспертаў можна дадаць толькі рэкамендацыі для бацькоў: не пакідайце малалетніх дзяцей без нагляду, штодня нагадвайце ім правілы пажарнай, дарожнай бяспекі. Будзьце прыкладам бяспечных паводзінаў для свайго дзіцяці!

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Красавік 2026 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30