Пятніца на літаратурнай арбіце, або Пятніца з кнігамі Шамякіна

Date 30.01.2026 Man
Comment 296
Пятніца на літаратурнай арбіце, або Пятніца з кнігамі Шамякіна

Праект “Кожная пятніца – роднае, сваё!” у бярэзінскіх бібліятэках прадугледжвае правядзенне на працягу ўсяго года штомесячнага цыкла мерапрыемстваў па стымуляцыі патрыятычнай беларускасці ў наведвальнікаў устаноў культуры (ужыванне беларускай мовы, чытанне беларускамоўных твораў). Чарговая студзеньская пятніца прайшла пад агульным лейтматывам “Каб не мялець душой – будзем чытаць Шамякіна” да 105-годдзя народнага пісьменніка Беларусі.

На працягу дня ў бібліятэках аграгарадкоў і Бярэзінскай раённай бібліятэцы праходзілі акцыі “Кожнаму наведвальніку - твор Шамякіна”, “Сустракаем дзень з кнігай Шамякіна”, “Перачытаем Шамякіна”. На кніжных выставах былі прадстаўлены рэйтынг-намінацыі “Кніга-гімн мацярынству” (“Палеская мадонна”), “Кніга-хранограф трагедыі” (“Злая зорка” да 40-годдзя Чарнобыльскай трагедыі), “Кніга-юбіляр пісьменніка-юбіляра” (“Гандлярка і паэт” да 50-годдзя выдання), “Кніга-манумент памяці” (“Глыбокая плынь”). Бліц-апытанні наведвальнікаў бібліятэк “Мой Шамякін” дазволілі вылучыць рэйтынгавыя творы пісьменніка-юбіляра. У аграгарадку Паплавы – раман “Вазьму твой боль”, у аграгарадках Пагост, Уша, Багушэвічы – раман “Сэрца на далоні”. Кнігалюб шаноўнага ўзросту У.Л.Антонаў з аграгарадка Брадзец назваў сваім любімым творам раман “Вазьму твой боль”, сацыяльны работнік Ж.В.Лапцёнак – раман “Сэрца на далоні”, шматдзетная маці І.А.Івашка – раман “Палеская мадонна”. Жыхары аграгарадка Багушэвічы ганарацца, што іх слынны зямляк народны артыст Беларусі Валянцін Белахвосцік выканаў адну з галоўных роляў у радыёпастаноўцы “Сэрца на ладоні”, гэты твор для аграгараджан самы знакавы.

Літаратурная пятніца – прысвячэнне юбіляру прадугледжвала  трыбуны цікавай інфармацыі, інфарм-дайджасты “Шамякін вядомы і невядомы”, “5 фактаў біяграфіі”, “Малавядомае пра вядомага”. Асаблівай цікавінкай для работнікаў Багушэвіцкай сельскай амбулаторыі  стаў факт, што вобраз фельчаркі Сашы Траянавай-Шапятовіч аўтабіяграфічны: прататыпам стала жонка Шамякіна – Марыя Філатаўна Кротава, з якой ён у згодзе пражыў 58 год. Дарослым наведвальнікам аграгарадка Уша быў прадстаўлены літаратурны агляд “Чалавек вялікай душы”, школьнікам – літаратурная інфарміна “Завочнае знаёмства з пісьменнікам”. Аўтар 12 раманаў надаваў вялікую ролю адлюстраванню жыцця вяскоўцаў.

Літаратурная гадзіна “Зірні на вёску праз творы І.Шамякіна” Багушэвіцкай бібліятэкі прайшла з удзелам мясцовай інтэлігенцыі.. Наведвальнікі ўстановы культуры аграгарадка ўзгадалі не толькі шырокавядомыя аповесці пісьменніка з цыкла “Трывожнае шчасце”, у якіх вядзецца сказ пра вясковых інтэлігентаў у перадваенны, ваенны і пасляваенны часы аднараджэння краіны, але і іншыя творы, у якіх падаюцца праблемы і боль жыхароў глыбінкі ў мірны савецкі час, перыяд развала СССР і пачатку незалежнасці нашай рэспублікі. Малодшыя школьнікі бярэзінскіх аграгарадкоў у фармаце літаратурный пятніцы ў рамках рэкламнай акцыі “Шамякін – дзецям”з ахвотай пазнаёміліся з сюжэтам апавядання “Хітруння” пра дзяўчынку, якая праявіла кемлівасць, каб паласавацца цукеркамі з ёлкі . Вясковым жанчынам прыйшліся да спадобы “Шамякінскія сказанні пра каханне” паводле твораў “Ах, Міхаліна, Міхаліна”, “Першае спатканне”, “Непрыгожая”, “Шлюбная ноч”, “ Гандлярка і паэт”. На працягу дня кожны наведвальнік бібліятэк раёна мог зрабіць сэлфібук з упадабаным творам Шамякіна.

 

 

 

 

Тамара Круталевіч,

супрацоўнік Бярэзінскай раённай бібліятэкі.

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Красавік 2026 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30