Работа на папярэджанне бяды

Date 18.05.2026 Man
Comment 161
Работа на папярэджанне бяды

Работа ў жыллёвым фондзе грамадзян не спыняецца, бо мае сваёй мэтай нагадаць людзям важныя правілы, пра якія многія ў паўсядзённых клопатах забываюць, тым самым папярэдзіць вогненныя здарэнні.

У выхадныя дні ратавальнікі наведалі грамадзян, што жывуць у Беразіно, а таксама ў весках чатырох сельсаветаў раёна. Адрасы для наведвання выбраныя не выпадкова: усе людзі – у групе рызыкі. У асноўным гэта адзінокія старыя, інваліды, а таксама грамадзяне, што злоўжываюць спіртным.

Асноўныя парушэнні правілаў пажарнай бяспекі, што традыцыйна трапляюцца на вочы спецыялістам, асабліва гэта датычыцца сельскіх дамоў – даволі тыповыя: непатынкаваныя дымаходы, няспраўныя пажарныя апавяшчальнікі, печы з расколінамі. У кожным доме правяраючыя пакідалі буклеты пра меры бяспекі, нагадвалі людзям прывесці за лета печы ў парадак, замяніць батарэйку ў апавяшчальніку.

Нямала і такіх гаспадароў, што лічаць набыццё пажарнага апавяшчальніка непатрэбным. Так, пенсіянер з вескі Капланцы лічыць, што апавяшчальнік не выратуе ад пажару, калі дома нікога няма. Сапраўды, гэта так. Прыходзіцца тлумачыць, што гук апавяшчальніка могуць пачуць суседзі і вызваць пажарную службу – тады можна мінімізаваць страты ад пажару. А калі гаспадар будзе адпачываць на момант узнікнення задымлення, пажарны апавяшчальнік выканае тую важную задачу, дзеля якой ён і патрэбны: гучным сігналам разбудзіць чалавека, тым самым дасць яму шанец на ратаванне. Звычайна людзі пагаджаюцца з такімі довадамі, абяцаюць падумаць пра набыцце прыбора.

Начальнік Бярэзінскага райаддзела па надзвычайных сітуацыях Іван Мазанік расказвае:

– Патрэбна адзначыць, што ў бягучым годзе на тэрыторыі Бярэзінскага раёна адбыліся шаснаццаць пажараў, у агні загінулі тры чалавекі. Для параўнання: летась такіх надзвычайных здарэнняў было на два больш, колькасць загінуўшых – два чалавекі.

Банальная ісціна «Ваша бяспека – у вашых руках!» ніколі не згубіць актуальнасці. Больш за 90 працэнтаў пажараў – вынік нядбайнасці і неасцярожнасці самога пагарэльца.

Зрабіце для ўласнай бяспекі простыя рэчы: адрамантуйце печку, не пакідайце без нагляду працуючыя электрапрыборы, не курыце ў спальных пакоях. Купіце пажарны апавяшчальнік у кожны жылы пакой. Зараз у краіне праходзіць маштабная кампанія па прапагандзе ўстаноўкі гэтых карысных прыбораў. Летась у Бярэзінскім раёне работнікамі нашага аддзела ўстаноўлены 200 пажарных апавяшчальнікаў, у бліжэйшы час плануецца дадатковая закупка прыбораў з наступнай іх устаноўкай у жыллі грамадзян асобных катэгорый: пенсіянераў, інвалідаў. Працаздольных гармадзян заклікаем паклапаціцца пра самастойную ўстаноўку пажарных апавяшчальнікаў у кожным жылым пакоі вашага дома ці кватэры. Нераўнадушша да пытанняў бяспекі ўратуе вашу маёмасць і жыццё ад страшнай бяды – пажара.

 

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Травень 2026 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31