Вада – для радасці, а нясе часам бяду...

Date 26.06.2026 Man
Comment 98
Вада – для радасці, а нясе часам бяду...

Выхадныя чакаюцца спякотнымі: заканамерна, что і адпачываць ля вады будзе нямала людзей. Апошнім часам сумныя навіны прыходзяць з розных куткоў краіны: за апошнія два тыдні ўжо патанулі дзеці ў Глыбокскім, Мінскім, Пінскім раёнах, у Магілёве. З пачатку года на водоёмах загінулі сямёра дзяцей.

У чарговы рэйд па месцах купання людзей у Бярэзінскім раёне выехалі інспектар райаддзела па надзвычайных сітуацыях Вольга Ермакова, прадстаўнікі Бярэзінскага райкамітэта Рэспубліканскага саюза моладзі Ангеліна Дубовік і Аксана Собаль, і карэспандэнт раённай газеты Аляксандр Бычкоўскі. Мы наведалі гарадскія пляжы ў Беразіно: гэта прыстасаваныя для адпачынку месцы, яны знаходзяцца на другім Рачным завулку і вуліцы Ульянава.

На пляжы па першым адрасе адпачывалі толькі два чалавекі, на другім пляжы людзей значна больш. На абодвух месцах дзяжураць матросы службы ратавання на вадзе, маюцца інфармацыйная стэнды, кабінкі для пераапранання. У раёне маецца яшчэ адно прыстасаванае месца, аднак там не дзяжураць ратавальнікі: гэта возера ў весцы Мачаск. Усе астатнія месцы лічацца забароненымі і таму, адпаведна, небяспечнымі для купання.

Падлетак Арцем Пархомец, які адпачываў на пляжы, расказвае:

– Я не купаюся, толькі загараю. За мной прыглядае брат. Я ведаю, што ныраць – гэта небяспечна: ёсць рызыка ўдарыцца нагамі ці галавой аб дно. Нельга плысці далека – можна папасці ў вадаварот ці страціць сілы і пачаць тануць. Вы ўжо былі ў нашай школе і расказвалі пра правілы купання.

Першы намеснік начальніка Бярэзінскага райаддзела па надзвычайных сітуацыях Дзмітрый Анцыпаў адзначае:

Я звяртаюся да дарослых. Бяспека дзяцей – гэта ваш абавязак. Пільна сачыце за дзецьмі, раскажыце ім пра дзеянні, што могуць прывесці да бяды і строга патрабуйце выканання правілаў бяспекі. У інтэрнэце зараз зашмат мульцікаў, з дапамогай якіх ненавязліва можна вуцычь дзяцей: рэкамендую мультфільмы беларускіх ратавальнікаў «Спецатрад 112» і «Чароўная кніга». Будзьце для дзіцяці прыкладам у паводзінах: не заходзьце ў ваду ў нецвярозым стане, не заплывайце за буйкі. Вучыце дзяцей плаваць з самага ранняга ўзросту, у Беразіно для гэтага маецца выдатны басейн.

Рэйды на вадаёмах будуць праводзіцца ратавальнікамі штодня на працягу усяго купальнага сезону.

 

Аляксандр Бычкоўскі

 

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Чэрвень 2026 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30