Міжведамасная акцыя «За бяспеку разам» на тэрыторыі Дзмітравіцкага сельсавета

Date 30.10.2026 Man
Comment 164
Міжведамасная акцыя «За бяспеку разам» на тэрыторыі Дзмітравіцкага сельсавета

Рэйдавая група ў саставе спецыялістаў сельсавета, службы ратавання, энергагазнагляду, сацыяльнай службы і карэспандэнта раённай газеты наведала жыхароў весак Дзмітравічы, Высокая Гара, Лясковічы Дзмітравіцкага сельсавета. Людзям нагадалі пра правілы эксплуатацыі печаў у асенне-зімні перыяд, аказалі адрасную дапамогу: у трох домаўладаннях устанавілі пажарныя апавяшчальнікі. На базе мясцовай школы праведзена прафілактычная работа з калектывам установы адукацыі.

 Варта дадаць, што у весцы Высокая Гара ў студзені гэтага года адбыўся пажар, на якім загінуў чалавек.  Трагічны выпадак быў і ў весцы Шавярнічы Дзмітравіцкага сельсавета.

Зделя зберажэння жылля ад пажару кожнаму домаўладальніку трэба ведаць:

  • курыць у жылых пакоях - надзвычай небяспечна;
  • нельга перанакальваць печку і пакідаць на гарачых ляжанках рэчы;
  • варта сачыць за работай электрычных прыбораў і выключаць іх з разеткі пасля выкарыстання. Халадзільнік, газавы і электрычны кацел, бойлер – выключэнні з гэтага правіла.
  • важна ўсталяваць у кожным пакоі аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі і падтрымліваць іх ў працаздольным стане: раз у год ачышчайце прыбор ад пылу і мяняйце ў ім батарэйку.

Пры любой наздвычайнай сітуацыі тэлефануйце па нумары 112.

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Лістапада 2026 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30