— Абавязкова пайду на рэферэндум прагаласаваць за абноўленую Канстытуцыю. Веру, што ніводзін работнік нашага дружнага вялікага калектыву не застанецца ўбаку ад гэтай маштабнай гістарычнай падзеі. Бо напярэдадні кіраўніцтва нашай арганізацыі сумесна з прадстаўнікамі мясцовай улады наведалі ўсе структурныя падраздзяленні Бярэзінскага лясгаса, каб абмеркаваць унесеныя змяненні і дапаўненні ў асноўны праект Канстытуцыі. Да таго ж, кожны работнік лясной гаспадаркі (па ініцыятыве дырэктара Сяргея Чэмкі) атрымаў надрукаваную версію праекта.
Наша жаданне — жыць у мірнай краіне, працаваць на карысць лясной гаспадаркі і дабрабыт нашых сямей, каб наша дзяржава з кожным годам станавілася больш працвітаючай і магутнай.
Рэферэндум з’яўляецца прамой дэмакратыяй, прамым зваротам да людзей і імкненнем параіцца з усімі аб стратэгічных аспектах будучага краіны. Лічу, гэта важна, што кожны беларус, кожны жыхар нашай краіны меў магчымасць унесці свае прапановы ці дапаўненні ў асноўны праект Канстытуцыі.
Ведаю, я і мае калегі задаволены сацыяльнай накіраванасцю Асноўнага Закона. Усім блізкія такія моманты, як, напрыклад, што чалавек абавязаны клапаціцца пра ўласнае здароўе, што шлюб – гэта саюз менавіта паміж мужчынам і жанчынай (нам не патрэбны негатыўныя прыклады некаторых западных дзяржаў).
Ад кожнага з нас залежыць будучае нашай дзяржавы і будучае нашых дзяцей, нашых нашчадкаў. Захаванне прыродных багаццяў, нашых сямейных каштоўнасцей блізка і зразумела на ўсіх узроўнях. Таксама лічу важным момант аб падзяленні паўнамоцтваў Прэзідэнта, што дазволіць многія пытанні вырашаць людзям хутчэй і на месцах.