Вада – радасць і бяда…

Date 12.08.2022 Man
Comment 440
Вада – радасць і бяда…

Статыстыка гібелі людзей на вадаёмах – гэта сухія лічбы, за кожнай з якіх – сотні трагедый. Так, па аператыўных дадзеных рэспубліканскай службы ратавання людзей на вадзе, на 01.08.2022 у Рэспубліцы Беларусь ад утапленняў загінулі  258  чалавек, у тым ліку 19 непаўналетніх.

Каб папярэдзіць магчымыя надзвычайныя здарэнні на вадзе,  штодня ратавальнікі разам з міліцыянерамі, матросамі службы ратавання на водах, карэспандэнтамі раённай рэдакцыі праводзяць рэйдавыя мерапрыемствы. Іх мэта – нагадаць людзям пра меры бяспекі, што здольныя папярэдзіць бяду. Меры гэтыя – элементарныя: не ужываць спіртное падчас адпачынку на вадаёме, пільна сачыць за малымі дзецьмі, не даваць нырца ў недаследаваных месцах, не адплываць на глыбіню. Старшыня Бярэзінскага раённага таварыства ратавання людзей на вадзе Юрый Міхайлавіч Палянскі расказвае:

Людзі паводзяць сябе на вадзе даволі акуратна. Калі бачым, што маленькія дзеці адны ў вадзе – падыходзім да бацькоў, робім заўвагу. Людзі рэагуюць з разуменнем.

На ўзбраенні ў нас маецца ўсе неабходнае для ратавання людзей і правядзення прафілактычнай работы: біноклі, лодка, выратавальныя кругі і жылеты, наглядная прадукцыя. Амаль штодня аб’язджаю на лодцы акваторыю ў раёне горада, папярэджваю людзей пра меры бяспекі. Добра, што ратавальнікі разам з РК ГА “БРСМ” перыядычна праводзяць акцыю “Летні патруль”: размаўляюць з дарослымі і дзецьмі, раздаюць буклеты, размалеўкі і брашуры. Людзям падабаецца клопат пра іх. Гэта бачна. Беражыце сябе і прыемнага ўсім адпачынку на дазволеных і бяспечных пляжах!

Вольга Данэйка, інспектар прапаганды Бярэзінскага РАНС

 

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER