Маніторынг вадаёмаў Бярэзінскага раёна

Date 17.08.2022 Man
Comment 397
Маніторынг вадаёмаў Бярэзінскага раёна

У рамках правядзення маніторынгу вадаёмаў Бярэзінскага раёна, накіраванага на папярэджванне гібелі грамадзян у вадзе, у чарговы рэйд выправіліся галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Таццяна Бурая, участковы міліцыянер Андрэй Баразна і карэспандэнт раённай газеты Аляксандр Бычкоўскі.

Пунктам назначэння быў вадаём у Гарэнічах. Калі рэйдавая група прыбыла, на беразе сустрэлі мясцовых жыхароў.

- Не, мы не купаемся, бачылі ж таблічку з надпісам “Купацца забаронена”, - шчыра кажа адзін наведнік возера. – А вось памыцца з берага, з большага папаласкацца сама тое – спякота сёння невыносная нібы ў парніку.

- У нас летась вунь там мужчына ўтапіўся, - паказаў рукою другі суразмоўца і запэўніў следам: – Дык мы ў ваду ні нагой.

Таццяна Бурая расказала пра прычыны гібелі на вадзе, у ліку якіх як правіла становяцца часцей за ўсё алкаголь і залішняя самаўпэўненасць, а таксама патлумачыла правілы бяспекі і раздала памяткі з інфармацыяй, як аказваць першую дапамогу чалавеку, які патрапіў у бяду на вадзе.

- Бывае, людзі купаюцца ў забароненых месцах. У такіх выпадках у першы раз яны атрымліваюць папярэджванне, у другі – штраф, - пракаментаваў участковы міліцыянер Андрэй Баразна

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER