Дарогі абнаўляюцца своечасова

Date 23.08.2022 Man
Comment 374
Дарогі абнаўляюцца своечасова

У час рабочага візіту ў Брэсцкую вобласць Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка наведаў ААТ “Жураўлінае” Пружанскага раёна, дзе не толькі азнаёміўся з дзейнасцю сельгаспрадпрыемства, але і ўзняў шэраг тэм вытворчага і сацыяльнага напрамкаў. Сярод іх была агучана і праблема ўтрымання і абнаўлення мясцовых дарог.

“Нам зараз неабходна паглядзець – дзяржаве – сур’ёзна на мясцовыя дарогі. Ёсць дзве праграмы на цэлую пяцігодку. Мы абновім усе мясцовыя дарогі”, - падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы. І ў некаторых раёнах, па яго словах, неабходна будзе папрацаваць “вельмі сур’ёзна”.

Стан дарожнага пакрыцця на Бярэзіншчыне вялікіх нараканняў не выклікае, бо круглы год знаходзіцца пад пільнай увагай дарожных службаў, пры неабходнасці вядзецца ямачны рамонт і замена пакрыцця.

Вось і на гэтых здымках вы бачыце за работай спецыялістаў-дарожнікаў ДРБУ-192, якія заняты на асфальтаванні ўчастка аўтадарогі паміж вёскамі Крапіўня і Брадзец.

 

Анатоль ПАЛЫНСКІ.

Фота Алены ГРОМАВАЙ.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER