Шкодная звычка, што вядзе да бяды…

Date 02.11.2022 Man
Comment 676
Шкодная звычка, што вядзе да бяды…

Хто такі грамадзянін, што вядзе асацыяльны лад жыцця? Адказ відавочны: часцей за ўсе гэта непрацуючы чалавек, які мае павышаную цікавасць да ўжывання спіртнога. Найчасцей гэта ўжо хвароба, з-за якой чалавек губляе сям’ю, работу, здароўе. Дзе спіртное – там звычайна і цыгарэта, кампанія… 

А спіртное + курэнне ў ложку - формула вогненнай трагедыі. Сотні чалавек штогод у Беларусі аддаюць сваё жыццё агню, не разумеючы, да чаго можа прывесці неасцярожнасць пры курэнні ў доме. Пры ўжыванні спіртнога ўзровень небяспечнага зыходу ўзрастае ў разы. Так, у 2022 годзе у Бярэзінскім раёне чацвера чалавек – усе мужчыны – загінулі з-за неасцярожнасці пры курэнні. Найбольш характэрныя карціны ў дамах такіх людзей – недакуркі і бутэлькі паўсюль, няспраўныя печкі, адсутнасць пажарных апавяшчальнікаў. Бывае і так, што пакутуюць ад такіх людзей іх родныя і суседзі.

Весці работу з людзьмі, што праяўляюць асацыяльныя паводзіны, нялегка: часта яны не ўспрымаюць работу, што з імі праводзіцца і не жадаюць мяняць лад жыцця. Тут акумулюцца намаганні ратавальнікаў, міліцыянераў, органаў аховы здароўя для таго, каб паўплываць на сітуацыю. У краіне робіцца максімум для таго, каб дапамагчы чалавеку змяніць свае жыцце: прапануецца работа, лячэнне і рэабілітацыя. Галоўнае – цвёрдае жаданне самога грамадзяніна пачаць мяняць жыццё.

Ратавальнікі нагадваюць ​​актуальную ісціну: ваша бяспека - у вашых руках. Амаль 90 працэнтаў пажараў - халатнасць саміх гаспадароў жылля: хтосьці курыць у ложку, хтосьці гадамі не можа знайсці грошы на рамонт печы і электраправодкі. А яшчэ ёсць людзі, якія чакаюць бясплатнага пажарнага апавяшчальніка ад службаў або рашэння іншых нескладаных пытанняў, справіцца з якімі ім цалкам пад сілу. Беражыце сябе і пры любой надзвычайнай сітуацыі неадкладна тэлефануйце па нумары 101 ці 112.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER