«Сябруем з законам»

Date 30.01.2023 Man
Comment 392
«Сябруем з законам»

Пад такой назвай у раёне з 30 студзеня па 26 лютага праходзіць міжведамасная прафілактычная акцыя.

У межах яе арганізаваны спартыўныя, культурна-забаўляльныя мерапрыемствы па прававым выхаванні школьнікаў, флэш-мобы, конкурсы малюнкаў, тэматычныя вечарыны. Ва ўстановах адукацыі праходзяць лекцыі, “круглыя” сталы, пазакласныя гадзіны па папярэджанні супрацьпраўных паводзін сярод падлеткаў.

– Галоўная мэта нашых мерапремстваў, – зазначае намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама Святлана Бондар, – фарміраванне ў дзяцей і моладзі ўсвядомленых законапаслухмяных паводзін, прывіццё ім духоўных і маральных каштоўнасцей, імкнення да здаровага ладу жыцця, прапаганда адказнага бацькоўства, прафілактыка п’янства, алкагалізму, наркаманіі сярод падлеткаў. А таксама павышэнне юрыдычнай і прававой граматнасці ў настаўнікаў, падлеткаў і бацькоў.

Працуюць і “тэлефоны даверу”. За кансультацыяй па пытаннях прафілактыкі ўжывання алкаголю, псіхатропных рэчываў непаўналетнімі да ўрача-псіхатэрапеўта УАЗ “Бярэзінская ЦРБ” (т. 69-1-15), па рэгуляванню крызісных сітуацый у сям’і да педагога-псіхолага райннага сацыяльна-педагагічнага цэнтра (68-4-11).

На пытанні, якія тычацца парушэння правоў і законных інтарэчаў дзяцей, вам адкажуць у камісіі па спрвах непаўналетніх райвыкканкама (69-2-07), органах апекі і апякунства райвыканкама (69-3-28), інспекцыі па справах непаўналетніх Бярэзінскага РАУС (56-3-14).

“БП”.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER