Новы год пачаўся з наваселля

Date 10.03.2023 Man
Comment 1129
Новы год пачаўся  з наваселля

З добрым настроем сустрэла Новы год Алена Ермалінская, бо якраз напярэдадні свята адзначыла наваселле.

Не, не ўласнае, а сваіх маленькіх гадаванцаў: у ААТ “Першамайскі” быў здадзены ў эксплуатацыю новы прафілакторый для ўтрымання маладняку буйной рагатай жывёлы, якую даглядае жанчына.

А пакуль тут давозяць патрэбныя станкі для жывёлы і будынак запаўняецца пагалоўем пад поўную загрузку, Алена Іванаўна працуе на два франты, паспяваючы дагледзець і тых цялятак, якія яшчэ стаяць у старым памяшканні.

– Зараз даглядаю 193 галавы маладняку ва ўзросце да трох месяцаў, – расказвае яна. – Працуем разам з маладой напарніцай Наталляй Курневіч. Работа спорыцца і нам вельмі падабаецца даглядаць такіх маленькіх цялятак.

Сваю працоўную біяграфію Алена Іванаўна назаўсёды звязала з клопатам пры жывёлу, вось ужо больш за восем гадоў шчыруе яна ў “Першамайскім” і мае толькі станоўчыя водгукі аб сваёй рабоце і высокія вытворчыя паказчыкі.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER