Наводзілі парадак на сваёй тэрыторыі

Date 07.04.2023 Man
Comment 1137
Наводзілі парадак на сваёй тэрыторыі

І не толькі на ёй, а і вакол сваёй вытворчай базы,  на прыдягаючых да яе вуліцах і побач з інтэрнатам работнікі прадпрыемства меліярацыйных сістэм Бярэзіншчыны.

Сёння ў першай палове дня да гэтай работы прыступіла група рабочых мехмайстэрняў разам з дыспетчарам ПМС, а пасля абедзеннага перапынку да іх далучыліся і іншыя працаўнікі прадпрыемства. Работы хапіла ўсім, бо на даволі вялікай плошчы вытворчай базы за час зімовага сезону сапраўды патрабавалася генеральная ўборка, як, бадай і на кожным іншым вытворчым аб’екце. Прыбіраліся таксама вуліцы імя Марыі Рамановіч і Сакалоўскага, якія пралягаюць побач. Не адзін прычэп смецця, апалай лістоты і абрэзанага сучча было дастаўлена ў гэты дзень на гарадскі палігон цвёрдых бытавых адходаў. Істотна папрыгажэла ўбраная тэрыторыя, не сорамна за вынікі сваёй работы меліяратарам.

Анатоль ПАЛЫНСКІ.

Фота аўтара.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Подписка

Календарь

« Август 2026 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31