«Звыш за 80 адсоткаў усіх няшчасных здарэнняў, што забіраюць людское жыццё, здараюцца з-за нядбайнасці самога чалавека. Гібель на пажарах і пры дарожна-транспартных здарэннях, утапленні, смяротныя электратраўмы і многае іншае – найчасцей гэта вынік бяспечнасці чалавека. Горш за ўсе, калі ў бядзе аказваюцца малыя дзеці – часцей за ўсе гэта здараецца з-за недагляду бацькоў. Беражыце сябе, не грэбуйце простымі правіламі, якія вам добра вядомыя, прыслухоўвайцеся за парадаў ратавальнікаў! І заўседы памятайце просты і вельмі важны нумар службы ратавання – 112!», - рэзюміравала Вольга Мікалаеўна.
Не абышлі бокам і вельмі важную ў вясенні час тэму: затычыцца яна бяспечнага спальвання смецця і недапушчэння выпальвання сухастою. На жаль, з-за падобных дзеянняў згараюць штогод не толькі сельхозпабудовы, але здараюцца лясныя пажары, гінуць і траўміруюцца людзі. Так, першы пажар сухастою ў гэтым годзе ў раёне адбыўся 6 сакавіка ў аг.Дзмітравічы, пацярпелых няма. Беражыце сябе!