«Проціпажарная каманда» ў складзе інспектара прапаганды Вольгі Ермаковай і трох юных ратавальнікаў нагадвалі ўдзельнікам акцыі пра прычыны пажараў, задавалі пытанні, разам складвалі пазлы, расказвалі пра правілы эвакуацыі, малявалі, тэлефанавалі ратавальнікам і гулялі ў шашкі. Дарослыя атрымлівалі ў падарунак буклеты з інфармацыяй пра дзеянні пры сігнале грамадзянскай абароны «Увага ўсім!», дзеці – адпаведную іх узросту карысную наглядную прадукцыю. Прыцягвала ўвагу прысутных роставая лялька-ратавальнік.
«Беражыце сябе і сваіх родных людзей!» - такі лейтматыў мае кожная акцыя Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Важна не толькі ўмець правільна дзейнічаць у крытычную хвіліну, а найперш не дапускаць такіх сітуацый у сваім жыцці. Гэтыя важныя веды і перадаюць людзям работнікі МНС падчас прафілактычных мерапрыемстваў самаго рознага кшталту. Памятайце, што неасцярожнасць чалавека вельмі часта з’яўляецца тым самым фактарам, які вядзе да бяды.
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)