У гонар 85-годдзя Мінскай вобласці

Date 18.01.2023 Man
Comment 370
У гонар 85-годдзя Мінскай вобласці

У Бярэзінскай школе мастацтваў адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае ў гонар 85-гадовага юбілею Мінскай вобласці.

– Мінская вобласць – гэта сэрца беларускіх зямель, - гучала з вуснаў вядучай мерапрыемства Ангеліны Трыпута. – Наш раён таксама ў складзе Мінскай вобласці, а значыць, гэта і наша свята. Наш юбілей!

А ў складзе юбілеяў – заўсёды падвядзенне вынікаў, аналіз дасягнутага і, канечне, віншаванні...

У гэты дзень віншаванні і граматы  аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Бярэзінскага райвыканкама атрымалі з рук начальніка аддзела Таццяны Лучанок прадстаўнікі ДУА “Бярэзінская дзіцячая школа мастацтваў” – намеснік дырэктара па гаспадарчай часці Сяргей Хадаронак, загадчыца філіяла аграгарадка Паплавы ДУА “Бярэзінская дзіцячая школа мастацтваў” Валянціна Губарава,  загадчыца касцюмернай Валянціна Надумовіч, настаўнік па класе эстраднага вакала Ангеліна Трыпута; прадстаўнікі ДУК “Бярэзінская цэнтральная раённая бібліятэка” – бібліятэкар 1 катэгорыі Паплаўскай сельскай інтэгрыраванай бібліятэкі  Валянціна Наскавец, бібліёграф 1 катэгорыі аддзела абслугоўвання і інфармацыі Марыяна Стаброўская, загадчыца аддзела фарміравання бібліятэчнага фонда Ірына Сямашка; прадстаўнікі ДУК “Бярэзінскі раённы цэнтр рамёстваў – навуковы супрацоўнік рабочай групы па стварэнні Бярэзінскага раённага гісторыка-краязнаўчага музея Ала Альфер, загадчыца аддзелам народных мастацкіх рамёстваў і выставачнай дзейнасці Анастасія Котава; прадстаўнікі ДУА “Бярэзінскі цэнтр культуры” – метадыст Вольга Казак, загадчыца сектарам па рабоце з дзецьмі і моладдзю Кацярына Пятрэнка, загадчыца Мікуліцкім сельскім клубам-бібліятэкай Людміла Пянкрат, загадчыца касцюмернай Алена Красоўская, культарганізатар Мікулічскага сельскага клуба-бібліятэкі Вольга Харловіч.

У святочным канцэрце прынялі ўдзел народны інструментальны ансамбль “Арт-Нюанс”, юныя артысты - Сафія Несцяровіч, Марыя Жолудзева, Маргарыта Навадворская, Дар’я Аўтуховіч, Лізавета Саскавец, Ангеліна Ушывец і інш.

Заключны акорд мерапрыемства: песня-віншаванне Мінскай вобласці ў выкананні Ангеліны Трыпута ў суправаджэнні народнага інструментальнага ансамбля “Арт-Нюанс” прысутныя апладзіравалі стоячы.

– Гэта песня для мяне стала сапраўдным адкрыццём, – сказала бібліёграф  катэгорыі аддзела абслугоўвання і інфармацыі ДУК “Бярэзінская цэнтральная раённая бібліятэка” Марыяна Стаброўская, – і тое, што яго стваральнікі – начальнік нашага аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Таццяна Лучанок і настаўнік ДУА “Бярэзінская дзіцячая школа мастацтваў” Генадзій Дайнэка. Вельмі прыемна, што на бярэзінскай зямлі жывуць такія таленавітыя людзі.

Алена ГРОМАВА.

Фота аўтара.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER