XXI Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі пройдзе ў Маладзечне 10-11 чэрвеня

Date 20.05.2022 Man
Comment 650
XXI Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі пройдзе ў Маладзечне 10-11 чэрвеня

Фанфары XXI Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі «Маладзечна-2022» загучаць у культурнай сталіцы Мінскай вобласці 10-11 чэрвеня.

 

XXI Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі пройдзе ў Маладзечне 10-11 чэрвеня

На гэты раз творчы форум, які аб’яднае вакол сябе вядомых і пачынаючых артыстаў, маладых выканаўцаў, паэтаў, кампазітараў,   будзе прысвечаны Году гістарычнай памяці, 140-годдзю класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа, а таксама 75-годдзю з дня нараджэння заснавальніка і ідэйнага натхняльніка фестывалю Міхаіла Фінберга.

Сёлетняе свята песні і паэзіі ўпершыню пройдзе без вялікага Маэстра, якога не стала 11 снежня 2021 года. Захоўваючы добрыя традыцыі, закладзеныя ім, арганізатары абяцаюць трымаць творчую планку, і правесці мерапрыемства так, каб яно запомнілася як жыхарам горада, так і яго шматлікім гасцям.

Адной з галоўных падзей фестывалю як, дарэчы, і заўсёды, стане Нацыянальны конкурс маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні, у якім, па выніках рэгіянальных адборачных тураў, прыме удзел 21 канкурсант.

Як расказалі ў Маладзечанскім палацы культуры, Мінскую вобласць на паэтычна-музычным форуме прадставяць Ліліана Камоцкая (УА «Мінскі дзяржаўны каледж мастацтваў» ), Кацярына Паўловіч (Смалявіцкі раён);  Аляксандра Макольская (УА «Мінскі дзяржаўны каледж мастацтваў» ). Лепшы з канкурсантаў стане ўладальнікам Гран-пры — прыза імя Уладзіміра Мулявіна.

Запланаваныя на гэтыя дні і канцэрты «Музыка беларускіх кампазітараў-майстроў мастацтва — пакаленню XXI стагоддзя», «Джазавы калейдаскоп», а таксама творчы праект «Сустрэча ля раяля». Беларускі раманс» з удзелам кампазітараў, а таксама салістаў Вялікага тэатра Беларусі.

11 чэрвеня Беларускі саюз кампазітараў прэзентуе праект «Музычны алімп», з уручэннем узнагарод за захаванне нацыянальных песенных традыцый, стварэнне высокамастацкіх твораў і беларускіх хітоў з удзелам народных артыстаў Васіля Раінчыка, Леаніда Захлеўнага, Эдуарда Ханка, кампазітараў Дмітрыя Далгалёва, Алены Атрашкевіч, заслужаных артыстаў Уладзіміра Ткачэнкі, Алены Сало, Жанет і іншых.

У гэты ж дзень (18:00) у мясцовым Палацы культуры «Чорную панну Нясвіжа» пакажа Нацыянальны тэатр Янкі Купалы.

Больш падрабязная Праграма XXI Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі з’явіцца пазней.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER