Валанцёры  “Крынічанькі” далі канцэрт у РЦК

Date 06.12.2022 Man
Comment 394
Валанцёры  “Крынічанькі” далі канцэрт у РЦК

Выступленнем са змястоўнай і цікавай канцэртнай праграмай у раённым цэнтры культуры адзначыла Дзень валанцёра група валанцёраў сярэбранага ўзросту тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва з ліку наведвальнікаў аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту, якія ўваходзяць у музычны калектыў “Крынічанька” (музычны кіраўнік Тамара Дземяшкевіч).

А выступалі самадзейныя артысты падчас сумесна арганізаванай тэрытарыяльным цэнтрам і гарадской арганізацыяй Беларускага таварыства інвалідаў (нагадаем, старшынёй яго праўлення з’яўляецца Васіль Шалупенка) сустрэчы з нагоды Дня інвалідаў.

Шмат і мелагучных песень і вясёлых жартаў прагучала ў той дзень. З такімі артыстамі, сапраўды, не засумуеш! Некаторыя гледачы нават пайшлі ў скокі, забыўшыся пра свае балячкі. А якія апладысменты гучалі пасля кожнага выступлення!   

Працягам сустрэчы сталі шчырыя зносіны прысутных за салодкімі столікамі і абмеркаванне ўласных праблем, якіх, як вядома, у інвалідаў заўсёлы нямала.

 

 

Анатоль ПАЛЫНСКі.

Фота аўтара.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER