Бярэзінцы ў Александрыі

Date 09.07.2023 Man
Comment 1146
Бярэзінцы ў Александрыі

Узорны фальклорны дзіцячы гурт "Валошкі" і сямейны гульнева-абрадавы гурт "Радзіна" Новінскага СДК Бярэзінскага раёна прынялі ўдзел у Рэспубліканскім свяце «Купалье» – «Александрия собирает друзей – 2023»

Свята праходзіла з 8 па 9 ліпеня ў аграгарадку Александрыя Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці.

Традыцыйна мерапрыемства было разбіта на некалькі тэматычных зон. Працавалі выставы-продажы, гандлёвыя і рамесныя рады, кантактны заапарк, гульнявыя атракцыёны, а таксама выступленні на галоўнай і малой сцэне.

Мінскую вобласць прадстаўлялі творчыя калектывы і майстры народнай творчасці з розных рэгіёнаў Міншчыны. Так, ўдзельнікі ўзорнага фальклорнага дзіцячага гурта "Валошкі" і сямейны гульнева-абрадавы гурт "Радзіна" Новінскага СДК спявалі, танчылі, праводзілі гульні і віталі гасцей на тэматычнай пляцоўцы Мінскай вобласці. І у рамках цырымоніі адкрыцця рэспубліканскага свята "Александрия собирает друзей" прыняли ўдзел ў шэсці і прадэманстравалі разнастайнасць беларускіх абярэгаў.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Подписка

Видео о районе

Календарь

« Июнь 2026 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30