Выхаванцы дзіцячага лагера сустрэліся з нашым земляком, пісьменнікам Аляксандрам Бычкоўскім.

Date 18.06.2024 Man
Comment 874
Выхаванцы дзіцячага лагера сустрэліся з нашым земляком, пісьменнікам Аляксандрам Бычкоўскім.

Сёння ў Бярэзiнскай бібліятэцы адбылася сустрэча выхаванцаў дзіцячага аздараўленчага лагера на базе Мікуліцкай пачатковай школы з нашым земляком, пісьменнікам, журналістам, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі, членам Саюза журналістаў Беларусі, супрацоўнікам раённай газеты “Бярэзінская панарама” Аляксандрам Бычкоўскім.

Аляксандр – аўтар шматлікіх апавяданняў для дзяцей, друкаваўся ў дзіцячым часопісе “Вясёлка”. У 2023 годзе ў выдаведстве “Адукацыя і выхаванне” выйшла кніга аповедаў для малодшага школьнага ўзросту, у якую ўвайшлі і творы нашага земляка. Пісьменнік прачытаў дзецям свае казкі “Мураш-падарожнік” і “Як Баба Яга хацела сапсаваць свята”. Сустрэча прайшла весела і цікава.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Подписка

Видео о районе

Календарь

« Июнь 2026 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30