Бярэзінцы на абласным фестывалі «Напеў зямлі маёй»

Date 07.12.2024 Man
Comment 1244
Бярэзінцы на абласным фестывалі «Напеў зямлі маёй»

Сёння ў горадзе Мар’іна Горка на юбілейным ХХ абласным фестывалі «Напеў зямлі маёй» сустрэліся лепшыя аматарскія калектывы Міншчыны

Фестываль праводзіцца з 2001 года і ахоплівае ўсю жанравую палітру народнай творчасці, з’яўляецца адной з самых яркіх і значных падзей у культурным жыцці сталічнага рэгіёна.

З кожным годам фестывальныя старонкі набываюць новае гучанне, папаўняюцца новымі ідэямі і творчымі знаходкамі.

Па ўмовах конкурсу у гэтым годзе неабходным патрабаваннем з’яўляецца ажыццяўленне пастановачнага нумару, заснаванага на літаратурных (вершы, аповесці, апавяданні) і песенных творах аўтараў, якія з’яўляюцца выхадцамі або прадстаўнікамі свайго рэгіёна.

У цэнтральным рэгіёне вялікая ўвага надаецца развіццю і падтрымцы аматарскіх калектываў, і гэты фестываль – таму пацвярджэнне.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Подписка

Видео о районе

Календарь

« Июнь 2026 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30