Начальнік Бярэзінскага райаддзела па надзвычайных сітуацыях Іван Мазанік каменціруе:
«Мы жывём у надзвычай дынамічны і нестабільны час. Кожны з нас бачыць, як змяняецца свет навокал. Адбываюцца падзеі, пра якія мы і падумаць не моглі б яшчэ некалькі гадоў назад. Хваробы, канфлікты і супярэчнасці сталі ўжо, здаецца, неад’емнай часткай рэчаіснасці. Кожны разважны чалавек востра адчувае каштоўнасць міру, які пануе ў нашай краіне. Берагчы тое, што маем, – наша галоўная задача. Зберагчы мір у краіне, быць адзіным здаровым і разважлівым грамадствам – гэту задачу рэалізуюць і людзі ў пагонах, і звычайныя грамадзяне. Тыя, што адчуваюць сябе патрыётамі. Тыя, што хочуць працаваць у мірнай Беларусі і выхоўваць тут дзяцей. А яднаюць нас, ствараюць настрой перспектыўнай будучыні і бяспекі менавіта нашы родныя рэчы, якія вышэй за матэрыяльнае: зямля, мова, Дзяржаўныя сімвалы – Гімн, Герб, Сцяг».