Чароўная ноч Купалля: традыцыі і абрады ў вёскі Новіны

Date 07.07.2025 Man
Comment 466
Чароўная ноч Купалля: традыцыі і абрады ў вёскі Новіны

У ноч з 6 на 7 ліпеня ў Беларусі адзначаецца адно з самых найстаражытнейшых народных свят - Купалле. На беразе невялічкага возера каля вёскі Новіны ў гэты чароўны вечар праходзіў традыцыйны абрад. Дзяўчаты з гурта "Валошкі" Новінскага СДК збіралі кветкі, папаратнік і лекавыя зёлкі, сплятаючы з іх вянкі. Хлопцы ж раскладалі вогнішча.

"Валошкі" разам з гасцямі свята спявалі купальскія песні, вадзілі карагоды, гулялі ў традыцыйныя гульні, пускалі на ваду вянкі, варажылі на суджанага і, вядома ж, шукалі запаветную "папараць-кветку", што, паводле легенды, дорыць шчасце і багацце.

Усе прысутныя ў гэты дзень акунулiся ў атмасферу даўнiны i самабытнасцi, атрымалi самыя шчырыя эмоцыi i асалоду.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER