У рамках Года беларускай жанчыны адной з адметных эспазіцый на выставе-кірмашы стала пляцоўка Мінскай вобласці, дзе былі прадстаўлены кнігі сучасных пісьменніц Міншчыны і асобныя новыя выданні Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. Побач таксама былі выстаўлены кнігі аўтараў-жанчын з фондаў Мінскай абласной бібліятэкі імя А.С. Пушкіна.
.jpg)
Пасля афіцыйнага адкрыцця мерапрыемства пляцоўку Мінскай вобласці наведалі высокія госці ў асобах генеральнага сакратара СНД Сяргея Лебедзева, першага намесніка главы Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Пярцова, спецыяльнага прадстаўніка Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі па міжнародным культурным супрацоўніцтве Міхаіла Швыдкога і старшыні Беларускага саюза жанчын Вольгі Шпілеўскай. Госці з зацікаўленасцю пазнаёміліся з літаратурным працэсам на Міншчыне, а пасля атрымалі ад старшыні абласной пісьменніцкай арганізацыі Леаніда Крываноса ў падарунак па экземпляры кнігі “Чарнобыльскія саракаваіны”. Як пазначыў Леанід Міхайлавіч, гэта калектыўны зборнік паэтаў Міншчыны, прымеркаваны да 40-годдзя Чарнобыльскай трагедыі, якая адзначацца сёлета. Дарэчы, у рамках “Чарнобыльскіх саракавін” адбылася прэзентацыя новых выданняў, прысвечаных трагедыі.
.jpg)
Экспазіцыю цэнтральнага рэгіёна таксама прадстаўлялі начальнік Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Мінаблвыканкама Вольга Топдэмір, прысутнічала кіраўніцтва абласной бібліятэкі і іншых устаноў вобласці.
Займальны факт: 50 працэнтаў Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі складаюць жанчыны. І варта аддадць належнае, лепшая палова чалавецтва ў творчасці ні чым не ўступае мужчынам, на мерапрыемстве было прадстаўлена шмат выдатных твораў як класічнай літаратуры ў новых выданняў, так і літаратуры сучаснай, створанай жанчынамі, якім уласціва ўспрымаць свет больш тонка і пісаць адпаведныя і суадносныя рэчы.
.jpg)
Важна адзначыць, самай маладой пісьменніцай Мінскага абласнога аддзялення з’яўляецца студэнтка другога курса філалагічнага факультэта Белдзяржуніверсітэта Паліна Дваранская, якая прадставіла на выставе-кірмашы зборнік вершаў “Ардашынская рэфлексія”, выдадзены пры дапамозе аддзялення.
.jpg)
Штодня на мерыпрыемстве адбываліся прэзентацыі кніг і аўтограф-сесіі як знакамітых сучасных мэтраў літаратуры, так і ўзыходзячых зорак. Атмасфера свята была цікавай для ўсіх любіць і шануе кнігі. Было праведзена таксама шмат творчых сустрэч. У тым ліку і з вядомымі дзіцячымі пісьменнікамі, такімі як Кацярынай Хадасевіч-Лісавай, Ірынай Карнаўхавай і іншымі.
.jpg)
На экспазіцыі Міншчыны была прадстаўлена таксама новая кніга нашага земляка – празаіка і паэта Уладзіміра Несцяровіча “Святло вачэй”, якая нядаўна пабачыла свет у выдавецтве “Чатыры чвэрці”. Кніга прасякнута насычанымі мастацкімі вобразамі, багаццем моўных фарбаў і тонкай лірыкай. Асаблівую ўвагу гасцей свята прыцягнула афармленне вокладкі: вочы добрыя, ласкавы таямнічы позірк, які нібыта працінае наскрозь і бачыць усё – кампазіцыя вельмі пасуе зместу кнігі, якая ўвабрала на сваіх старонках адлюстраванне душы і ўнутраных памкненняў аўтара, чый багаты жыццёвы досвед знайшоў увасабленне ў літаратурнай і мастацкай творчасці і найбольш праявіўся ў прадстаўленным новым выданні. Нагадаем, што Уладзімір Несцяровіч аўтар шэрагу празаічных і паэтычных кніг. Як заверыў намеснік старшыні Мінскага абласнога аддзялення СПБ, рэдактар аддзела паэзіі газеты "Літаратура і Мастацтва" Рагнед Малахоўскі, рыхтуецца падборка лепшых вершаў Уладзіміра Несцяровіча для публікацыі ў вядомым рэспубліканскім выданні “Літаратура і мастацтва”.
.jpg)
Напрыканцы варта дадаць, што Мінская міжнародная выстава-кірмаш даўно ўжо стала традыцыйнай і з’яўляецца сапраўдным здабыткам і неад’емнай часткай культурнага жыцця краіны, які збірае вакол сябе ўсіх неабыякавых да друкаванага слова і найперш роднай мовы, якая гучала побач з кітайскай, персідскай, рускай і іншымі як частка інтэрнацыянальнай любові да яе вялікасці Літаратуры – сілы, здольнай кіраваць светам, сусветны цэнтр якой, дзякуючы беларусам, на днях мерапрыемства сфакусаваўся ў Мінску.
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
Аляксандр БЫЧКОЎСКІ,
фота аўтара.