Падавайце заяўкі загадзя!

Date 11.05.2022 Man
Comment 678
Падавайце заяўкі загадзя!

На базе ДУА "Інтэлектуальны цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Бярэзінскага раёна" адбыўся семінар-нарада "Арганізацыя летняга аздараўлення дзяцей у 2022 годзе".

На мерапрыемства былі запрошаны старшыні камісій па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні прадпрыемстваў і арганізацый, старшыні прафсаюзных камітэтаў.

З асноўным дакладам аб арганізацыі летняга аздараўлення дзяцей Бярэзінскага раёна ў 2022 годзе і аб парадку накіравання на аздараўленне дзяцей выступіла вядучы спецыяліст Прадстаўніцтва Мінскае абласное ўпраўленне РЦ па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні Бярэзінскага раёна Алена Післевіч:

- Штогод дзяржавай вылучаюцца велізарныя сродкі на арганізацыю летняга аздараўлення. Так, у 2022 годзе памер датацыі на пуцёўку складае: 229 рублёў - у аздараўленчыя лагеры з кругласутачным знаходжаннем; 98 рублёў - у профільныя аздараўленчыя лагеры з кругласутачным знаходжаннем не менш 9 дзён; па 100 рублёў - у лагеры працы і адпачынку і ў  абаронна-спартыўны лагер (на 9 дзён); 95 рублёў - у аздараўленчыя лагеры з дзённым знаходжаннем на 18 дзён; 107 рублёў - у спартыўна-аздараўленчы лагер на працягу 18 дзён.

Парадак выдачы пуцёвак у аздараўленчыя лагеры з кругласутачным знаходжаннем дзяцей не змяніўся. Ён рэгламентуецца Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь №662 ад 2.06.2004 года са зменамі і дапаўненнямі. Дзеці маюць права на атрыманне пуцёўкі з выкарыстаннем дзяржаўных сродкаў у лагер з кругласутачным знаходжаннем не больш аднаго разу ў каляндарным годзе.

У лагер з дзённым знаходжаннем дзеці могуць быць накіраваны на працягу кожнага канікулярнага перыяду не больш аднаго разу.

Не больш за два разы ў каляндарным годзе могуць быць накіраваныя ў лагер з кругласутачным знаходжаннем наступныя катэгорыі дзяцей: дзеці-сіроты і дзеці, якія выхоўваюцца ў апякунскіх, прыёмных сем'ях; дзеці са шматдзетных і няпоўных сем'яў.

Пуцёўкі ў лагеры з кругласутачным знаходжаннем выдаюцца па месцы працы або службы аднаго з бацькоў асобай, адказнай за захоўванне і выдачу пуцёвак, на падставе выпіскі з пратакола пасяджэння камісіі па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва, пры прад'яўленні квітанцыі аб аплаце частковага кошту пуцёўкі.

Для вылучэння пуцёвак у лагер з кругласутачным знаходжаннем бацькі падаюць пісьмова заяву ў камісію па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні з дадаткам копіі пасведчання аб нараджэнні дзіцяці; пачынаючы з другой змены і ў наступныя змены даведка з месца працы аднаго з бацькоў аб тым, што пуцёўка ў лагер з кругласутачным знаходжаннем не вылучалася; для дзяцей са шматдзетных сем'яў - даведка аб месцы жыхарства і складзе сям'і, копіі працоўных кніжак бацькоў і пасведчання шматдзетнай сям'і; для дзяцей з няпоўных сем'яў - даведка аб месцы жыхарства і складзе сям'і, і іншыя дакументы, якія пацвярджаюць, што сям'я з'яўляецца няпоўнай, даведка з аддзела ЗАГС, што звесткі пра бацьку, маці запісаныя па ўказанні бацькі, маці – для адзінокіх бацькоў; копія рашэння суда аб скасаванні шлюбу, альбо копія пасведчання аб смерці.

Мінскім абласным выканаўчым камітэтам па Бярэзінскаму раёну даведзены план аздараўлення дзяцей усяго ў колькасці 1055 чалавек, у лагерах з дзённым знаходжаннем - 640 чалавек, у лагерах з кругласутачным знаходжаннем - 415.

- Давадзіце да ведама работнікаў вашых працоўных калектываў, - зазначыла Алена Міхайлаўна, - усю агучаную на дадзеным семінары-нарадзе інфармацыю па летнім аздараўленні. А таксама тлумачце сваім работнікам, што дзіцячыя пуцёўкі ў дзіцячыя санаторыі у нас бясплатныя, падавайце заяўкі на атрыманне пуцёвак.

Тэму планавання летняй занятасці і аздараўлення дзяцей ва ўстановах адукацыі раёна ў бягучым годзе працягнула галоўны спецыяліст упраўлення па адукацыі, спорце і турызме  Бярэзінскага райвыканкама Ірына Зябко. Яна таксама завастрыла ўвагу на тым, што бярэзінцам пажадана больш актыўна падаваць заяўкі загадзя, таму што шмат жадаючых аздаравіць сваіх дзяцей са сталіцы, іншых раёнаў і абласцей нашай рэспублікі.

Падрыхтавала Алена Громава.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER