У падарунак – новы камп’ютар

Date 31.05.2022 Man
Comment 1037
У падарунак – новы камп’ютар

Завяршыўся чарговы навучальны год і ў выхаванцаў бярэзінскага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі. Не так многа дзяцей наведвае яго. І за час вучобы яны паспелі не толькі спасцігнуць новыя веды і самацавердзіцца ў жыцці, а і прыняць удзел у шэрагу абласных і рэспубліканскіх творчых конкурсаў выяўленчага мастацтва і атрымаць там ганароввыя ўзнагароды.

Старанныя і дапытлівыя тут гадаванцы. Гэта самы юны вучань-першакласнік Віктар Ярмоленка, больш старэйшыя яго сябры Ягор Аўсіевіч, Уладзіслаў Мікульскі, Арцём Жораў, Паліна Кандрашова, Яраслаў Сяліцкі, Станіслава Несцяровіч, Арцём Марук і Віка Рабкевіч. Вось яны разам з бацькамі занялі свае ганаровыя месцы на ўрачыстай лінейцы з нагоды завяршэння навучальнага года.

Некаторыя з іх за гэты час паспелі праявіць сябе ў конкурсах дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і на лінейцы з рук дырэктара Цэнтра Людмілы Чакрыжовай атрымалі заслужданыя падзякі. Такія ж узнагароды былі ўручаны і бацькам гадлаванцаў Цэнтра за іх актыўны ўдзел у грамадскім жыцці. Імі адзначаны Наталля Марук і Вераніка Сяліцкая.

А самым галоўным момантам мерапрыемства, яго “гваздом” стаў візіт на ўрачыстую лінейку старшыні раённага выканаўчага камітэта Дзяніса Дзішука. Прыбыў на яе Дзяніс Ігаравіч не з пустымі рукамі. Годным падарункам для ўстановы стаў сертфыікат на атрыманне новага камп’ютара.

– Спадзяюся, што гэты камп’ютар стане для вас добрым падарункам і дапаможа больш глыбока пазнаваць свет, праяўляць свае здольнасці і займацца творчасцю. Не сумняваюся, што наперадзе ў вас, дзеткі, будзе яшчэ шмат поспехаў і дасягненняў у розных кокнкурсах, а таксама ў навучанні, атрыманні новых ведаў і сацыялізацыі.

На заканчэнне лінейкі быў зрорблены калектыўны фотаздымак.

Анатоль ПАЛЫНСКІ.

Фота аўтара.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER